1 лістапада 2014 г. (субота) XXХ пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД”

1 лістапада 2014 г. (субота) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца XXХ пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1) Вопыт пабудовы радаводу Стэфановічаў. Выступленне краязнаўца Уладзіміра Стэфановіча.
2) “Гербоўнік беларускай шляхты” (літара “В”). Том 3. Абмеркаванне выдання.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 1 лістапада 2014 г. (субота), 14.30, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), збор каля кафедры крыніцазнаўства (ауд. № 20, другі паверх).

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты:
+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,
http://www.facebook.com/radavod,
http://vk.com/radavod,
http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 5 = 30