Генеалагічны пошук я распачала ў 19 гадоў, калі натхнілася выступам на журфаку БДУ філолага-антрапаніміста Леаніда Акаловіча, які расказваў пра паходжанні прозвішчаў.
Пачала запісваць сямейныя гісторыі, успаміны родных, рабіла копіі старых фотаздымкаў з архіву родзічаў, склала родавыя дрэвы на шэсць пакаленняў па трох лініях.
Але па-першае, гэта ўсё цягнулася марудна. Па-другое, хацелася ўжо ведаць больш, чым утрымлівала памяць родных, і я разумела, што трэба ісці ў архівы. Праўда, спыняла тое, што я не ведала, як працаваць ў архівах, як зрабіць пошукі эфектыўнымі.
І вось аднойчы добрая сяброўка расказала, што пры яе прыходзе працуе ШПГ (тады навучаўся першы набор). І я адразу ж запісалася на другі набор.
І за два гады навучання мой радавод пашырыўся яшчэ на тры дрэвы — цяпер ужо маю шэсць ліній, прычым некаторыя з іх складаюць дзесяць пакаленняў.
Прыемна, што кіроўнік ШПГ Вадзім Урублеускі дапамагае і пасля заканчэння двухгадовага курсу.
Выкладае не толькі сам Вадзім, але і запрашае паспяховых даследчыкаў генеалогіі. А гэта — карысныя знаёмствы, натхненне па афармленні свайго сямейнага архіва.
Каштоўна, што пры ШПГ ёсць тэматычная бібліятэка нават з рэдкімі выданнямі.
Вельмі раю гэты курс — ён выводзіць аматараў генеалогіі на новы ўзровень!
Таццяна Станкевіч, выпускніца ШПГ -2015.