Раніцай 16 траўня ва ўзросце 65 гадоў ад covid-19 памёр гісторык, генеалог, публіцыст, выкладчык Яўген Канстанцінавіч Анішчанка.

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1955 года ў вёсцы Бранцава Аршанскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і Канстанціна Дзянісавіча і Ганны Рыгораўны Анішчанкаў. Пасля сканчэння БДУ (1978) праходзіў службу ў войску (1979–1981), працаваў выкладчыкам у сярэдніх навучальных установах (1978–1979, 1981–1983), выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры (1983–1985). У 1985 – 2007 у Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1991 – НАН Беларусі). У 1989 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Земельные отношения в Восточной Белоруссии во второй половине XVIII – начале XIX вв.”, у 2004 – доктарскую дысертацыю па тэме “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай” (не зацверджана ВАК). У 2007–2009 працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, у 2009–2010 – у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, у 2010–2013 – у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва, у 2013–2021 – у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Больш падрабязная біяграфія па спасылцы: http://arhisan.com/biografiya/zhizn/91-biyagrafiya-internetse
Навуковая і творчая актыўнасць гісторыка ўражваюць. Яго аднаасобнаму аўтарству належыць 27 кніг, больш за 400 навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Безліч кніг, мапаў, атласаў, зборнікаў дакументаў, артыкулаў апублікавана ў суаўтарстве. З 2011 па 2020 гг. ім на падставе актавых кніг дзяржаўных устаноў Рэчы Паспалітай XVIII стагоддзя апублікаваны велізарны масіў генеалагічнай інфармацыі да радаводаў беларускай шляхты (спіс прадстаўлены ў дадатку).
Жыццёвы шлях Яўгена Анішчанкі адзначыўся дастаткова выразнай грамадска-палітычнай пазіцыяй, з-за чаго кар’ера навукоўцы прыпынілася на ступені кандыдата гістарычных навук. Аднак узровень ведаў па гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя, прафесіяналізм і нязгасны навуковы імпэт ставяць Яўгена Анішчанку ў адзін шэраг з лепшымі беларускімі гісторыкамі сучаснасці.
Сайт гісторыка: http://arhisan.com/knigi/586-generalnae-mezhavanne-spisy-naselenykh-punkta-magiljo-skaj-guberni-1783-1785-gg
Грамадскае развітанне адбылося 18 траўня. Навуковец будзе пахаваны на радзіме, у вёсцы Бранцава.
Вечная Памяць, паважаны калега, і даруйце!
Бібліяграфія па шляхецкай генеалогіі (кнігі):
Анішчанка, Я.К. Спісы шляхты Магілёўскай шляхты губерні за 1783 – 1784 гг. / Я. Анішчанка // Архіварыус: зборнік артыкулаў і паведамленняў. – Вып. 5. – Мінск, 2007. – С. 60 – 84 [Аршанскі, Мсціслаўскі]; Вып. 6. – Мінск, 2008. – С. 110 – 131 [Бабінавіцкі, Беліцкі, Быхаўскі, Капыскі]; Вып. 7. – Мінск, 2009. – С. 75 – 99 [Магілёўскі, Рагачоўскі].
Анищенко, Е.К. Шляхта Брестского воеводства: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2011. – 234, [1] c.
Анищенко, Е.К. Шляхта Волковысского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2012. – 254, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Слонимского повета: список ХVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Виктор Хурсик, 2012. – 240, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Лидского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2013. – 309, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Мстиславского воеводства: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2013. – 305 с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Виктор Хурсик, 2014. – 229 с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Оршанского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : В. Хурсик, 2015. – 320 с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Речицкого повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2015. – 296, [17] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Пинского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Виктор Хурсик, 2016. – 290, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Новогрудского воеводства: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Виктор Хурсик, 2017. – 278, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Браславского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко, Анатолий Просолович. – Минск : Виктор Хурсик, 2018. – 233, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Гродненского повета: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Виктор Хурсик, 2018. – 299, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Брестского воеводства: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Изд. 2-е, дополненное. – Минск : Издательство Виктора Хурсика, 2020. – 265, [1] с.
Анищенко, Е.К. Шляхта Минского воеводства: список XVIII ст. / Евгений Анищенко. – Минск : Виктор Хурсик, 2020. – 275, [1] с.
Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі, 18.05.2021
его дело будет продолжено