Памяці Аляксандра Залівакі (13.02.1971 – 31.08.2022)

31 жніўня ад лейкеміі памёр гісторык-генеалог Аляксандр Станіслававіч Залівака.

А.С. Залівака (фота з Інтэрнета)

Нарадзіўся 13 лютага 1971 года ў горадзе Мінску ў сям’і галоўнага інжынера Станіслава Іванавіча Залівакі і яго жонкі Веры Васільеўны. Належыў да роду карэнных менчукоў (яго прадзед па бацьку Гілярый Залівака, выхадзец з ваколіцы Сёмкава, набыў у 1909 г. дом у Казакоўскім завулку). З’яўляўся выпускніком гістфака БДУ, працаваў у аддзеле публікацыі дакументаў НГАБ (2004–2007), доўгі час быў рухавіком выдавецкай дзейнасці “Таварыства нашчадкаў шляхты і дваранства”.

Менавіта перыяд працы ў Таварыстве аказаўся найбольш плённым у публікацыйным сэнсе, калі даследчыкам актыўна выдаваліся гістарычныя крыніцы, прыватныя радаводы, спісы і генеалагічныя роспісы шляхты. Залівака не раз падвяргаўся крытыцы калег за нядбайнасць пры працы з крыніцамі, у прыватнасці, публікацыю неправераных гістарычных звестак без іх крытычнага асэнсавання. Яго аўтарству (або суаўтарству) належаць правакацыйныя бізнэс-ідэі “шляхетных прозвішчаў” і кроўнай еднасці ўсіх аднафамільцаў са “шляхетнымі прозвішчамі”. Аддаючы належнае, неабходна сказаць, што Аляксандр з’яўляўся не столькі навукоўцам, колькі бізнэсоўцам і папулярызатарам гістарычных ведаў.

Яго асноўнымі дасягненнямі варта лічыць: 1) заяўлене праблемы і пачатак распрацоўкі гістарыяграфіі генеалогіі Беларусі; 2) збор, сістэматызацыю і публікацыю звестак па генеалогіі шляхты Віцебскай і Магілёўскай губерняў (на падставе кепска захаваных фондаў Магілёўскага і Віцебскага ДДС); 3) першыя крокі ў медыя ў якасці прадстаўніка генеалагічнай грамадскасці Беларусі.

Асаблівае месца ў жыцці аўтара займала дзейнасць на карысць памяці ўласнага роду, якому ён прысвяціў асобнае генеалагічнае даследаванне і зборнік дакументаў у пяці кнігах. У ліпені 2022 года пачаў працу фамільны партал шляхецкага роду Залівака: https://zaliwako.blogspot.com  

Вокладка кнігі “Гісторыя роду Залівака”

Вечная Памяць! Шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Бібліяграфія (выданні):

Заливако, А.С. Историография генеалогии Беларуси (X-XXI вв.) / Александр Заливако. – СПб : Невский простор, 2004. – 92 с.

Залівака, А.С.  Спіс землеўладальнікаў Менскага павета / Аляксандр Залівака. – Мінск : НАРБ, 2005. – 99 с.

Заливако, А.С.    История рода Заливако : генеал. исслед. / Александр Заливако. – Минск : Книгосбор, 2006. – 185 с.

Заливако, А.С. Фамильный архив рода Заливако : сборник документов и материалов : в 5 кн. / Александр Заливако. – Минск : Книгосбор, 2007.

Залівака, А.С. Фасцыкул I. Радаводы шляхецкіх сем’яў ВКЛ на літару “В” : артыкулы / Аляксандр Залівака. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2011. – 123 с.

Заливако, А.С. История рода Мурашко : посвящается памяти предков Мурашко в назидание потомкам / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2011. – 135 с.

Заливака, А.С. Шляхта Магілёўскай губерніі. Спісы. Фасцыкул II / Аляксандр Залівака. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2012. – 79 с.

Залівака, А.С. Шляхта Магілёўскай губерніі. Радаводы. Фасцыкул III : артыкулы / Аляксандр Залівака. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2013. – 275 с.

Залівака, А.С. Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кн. 1. Фасцыкул IV : артыкулы / Аляксандр Залівака. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2014. – 159 с.

Заливако, А.С. Шумские герба “Ястребец” / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2014. – 181 с.

Заливако, А.С. Терминологический словарь Великого княжества Литовского / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2014. – 48 с.

Заливако, А.С. Терминологический словарь Великого княжества Литовского / Александр Заливако (2-е дапрац.). – Минск : Энциклопедикс, 2014. – 56 с.

Залівака, А.С. Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кн. 2. Фасцыкул V : артыкулы / Аляксандр Залівака. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2015. – 331 с.

Заливако, А.С. Историография генеалогии Беларуси (X-XXI вв.). Новейший период (2004–2014 гг.) / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2015. – 140 с.

Заливако, А.С. Попис войска Великого княжества Литовского 1565 года. Указатели / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2016. – 175 с.

Заливако, А.С. Романовские герба «Божья Воля» / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2016. – 146 с.

Заливако, А.С. Весь Минск или спутник по г. Минску : [переработанное издание справочника С.М. Яхимовича за 1911 год] / А. Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2017. – 286 с.

Залівака, А.С. Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы : [у 2 кн.] / Аляксандр Залівака. – Кн. 1. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2017. – 151 с.

Залівака, А.С. Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы : [у 2 кн.] / Аляксандр Залівака. – Кн. 2. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2017. – 314 с.

Залівака, А.С.     Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака (дапрац.). – Мінск : Энцыклапедыкс, 2017. – 264 с.

Заливако, А.С. Родом из ВКЛ. Мелешкевичи герба Корчак / Александр Заливако. – Минск : Энциклопедикс, 2017. – 159 с.

02.09.2022

1 thought on “Памяці Аляксандра Залівакі (13.02.1971 – 31.08.2022)

  1. Выражаю большую благодарность Александру Заливако за его книгу “Шляхта Великого княжества Литовского. Шляхта Витебской губернии. Родословные. Книга III”, содержащую статью о роде Выжляцинских-Буевичей герба “Незгода”, которая очень помогла мне в написании книги под рабочим названием “История дворянского рода Буевичей из Белой Руси” (книга сейчас в стадии вычитки). Выражаю искреннее сочувствие его родным и близким.

    Игорь Буевич

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


4 + = 8