Раніцай 16 траўня ва ўзросце 65 гадоў ад covid-19 памёр гісторык, генеалог, публіцыст, выкладчык Яўген Канстанцінавіч Анішчанка.

Раніцай 16 траўня ва ўзросце 65 гадоў ад covid-19 памёр гісторык, генеалог, публіцыст, выкладчык Яўген Канстанцінавіч Анішчанка.
***
15 чэрвеня нечакана памёр наш дарагі сябар-паплечнік, адзін з актыўных папулярызатараў гісторыі і генеалогіі Беларусі Віктар Канстанцінавіч Крэсс. Спадар Віктар чула ставіўся да ўсіх ініцыятыў у сферы беларускай гісторыі і генеалогіі. Шмат год запар ён плённа збіраў, сістэматызоўваў і афармляў інфармацыю пра сваіх продкаў са шляхецкіх радоў Панятоўскіх і Скіндзераў. Ён адзіны з ліку выступоўцаў ГДГ Радавод і Школы Практычнай генеалогіі, хто акрамя падрыхтоўкі стракатага ілюстратыўнага матэрыяла, таксама збіраў на свае выступы сваіх шматлікіх родных і сваякоў. Уваскрасаючы імёны і ўчынкі продкаў ён не забываў перадаваць памяць пра гісторыю і культуру сваім нашчадкам (яго сын Зміцер вядомы як беларускамоўны паэт).
Мяркую, надышоў час лічыць што той, хто адраджае Памяць аб мінулым – герой.
Вечная Памяць героям!
Вадзім Урублеўскі
18.06.2017