Выступленне Васіля Герасімчыка на тэму “Дакументы генеалагічнага характару ў гістарычным і абласных архівах г. Гродна” у Школе Практычнай генеалогіі (31.03.2018)

31 сакавіка 2018 у рамках Школы Практычнай генеалогіі адбыўся выступ Васіля Уладзіміравіча Герасімчыка, журналіста, магістра гістарычных навук, даследчыка жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага.

106_4357

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У горадзе Гродна дзейнічаюць тры дзяржаўных архівы: “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі”, “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”, “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці”.

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці створаны ў верасні 1944 годзе ў сувязі са стварэннем Гродзенскай вобласці. У ім прадстаўлены 1673 фонды, 445694 справы. Храналагічныя межы: 1919–2003 гг. (першая спроба ўсталявання савецкай улады, міжваенны час, акупацыя, пасляваенны час і сучаснасць). У прыватнасці, у архіве зберагаюцца матэрыялы фондаў устаноў перыяду першых саветаў 1919–1921 гг., польскіх органаў улады 1921–1939 гг., устаноў акупацыйнага часу, савецкага і паслясавецкага перыядаў, калекцыі дакументаў асабістага паходжання. У архіве маецца структура сістэматычных, прадметных і імянных каталогаў (імянны электронны каталог уключае 14 758 картак).

Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці створаны на базе былога партыйнага архіва КПБ у 1947 годзе. Уключае 1084 фонда, які змяшчаюць 253451 справу за 1918–1920, 1939–1941, 1944–2002 гг. Матэрыялы архіва актуальны для правядзення даследаванняў біяграфій партыйных дзеячоў з межаў вобласці.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродна створаны ў 1940 г. Змяшчае 1321 фонд, 418714 справы, якія храналагічна ахопліваюць, галоўным чынам, канец XVIII – пачатак ХХ ст. Сістэматычны каталог архіва ўключае 170 825 картак, імянны каталог – 7093 карткі.

У заключэнні выступоўца распавёў пра радавод нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага (1838–1864) і падараваў Школе Практычнай генеалогіі асобнік сваёй біяграфічнай кнігі “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” (Гродна, 2018).

106_4359

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


+ 4 = 8