10 верасня 2014 у рамках заняткаў моўна-асветніцкіх курсаў “Мова Нанова” ў гор. Баранавічы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму: “Генеалогія як спосаб самапазнання”.
У межах мерапрыемства быў праведзены конкурс на лепшае веданне імёнаў і прозвішчаў прадзядоў і прабабуль (пераможца быў ушанаваны кружэлкай з творчасцю паэта Віктара Шведа). Таксама ўдзельнікі курсаў дазналіся аб этымалогіі паходжання сваіх прозвішчаў, прагучаў верш “Продкі” паэта Алеся Пісьмянкова.