Вітальнае слова

Дадзены генеалагічны партал створаны ў снежні 2013 — сакавіку 2014 г. па ініцыятыве згуртавання – гурток даследчыкаў генеалогіі “Радавод” пры гістфаку БДУ – у асветніцкіх і навуковых мэтах, а менавіта накіраваны на паляпшэнне метадычных навыкаў у пошуках сваіх каранёў, павышэнне генеалагічнай культуры і гістарычнай свядомасці аўдыторыі. Галоўныя ініцыятары стварэння парталу — гісторык-архівіст Вадзім Урублеўскі і праграміст Юрый Адамовіч.

Напрацягу пяці год партал асвятляў асноўныя падзеі на генеалагічным і калягенеалагічным полі Беларусі, на ім размяшчаліся інтэрв’ю знаных спецыялістаў у сферы генеалагічных даследаваннях, архіўнага пошуку, некрапалістычнага апісання і г.д.

У сувязі з адсутнасцю ўсялякай падтрымкі з боку непасрэднага кіраўніцтва, у ліпені 2019 г. намеснік старшыні аб’яднання Вадзім Урублеўскі перавёў сайт на баланс Школы практычнай генеалогіі — дабрачыннага асветніцкага праекту, які функцыянуе пры праваслаўным прыходзе Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Японскага, у горадзе Мінску.

Сайт працягне сваю дзейнасць па акрэсленых напрамках і далей. Чакаем Вашых тэматычных зваротаў, лагічных пытанняў, канструктыўных прапаноў і, канешне, тэкстаў для публікацыі!

З павагай, рэдакцыя сайта.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


2 × = 6