Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае новы сезон

У верасні 2020 г. працягне сваю дзейнасць мінская Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.

Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.

Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 5 верасня 2020 г. па красавік 2021 г.).

Час правядзення – 11.30-13.30 (першае паўгоддзе).

Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2020 г. У выпадку спазнення крайняя дата – 3 кастрычніка 2020 г.

Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), мадэратар сайта: www.radawod.by 

Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла Сярдзюка, настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  2. Дата і месца нараджэння.
  3. Род заняткаў.
  4. Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
  5. Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе):

  1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (5 верасня 2020).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошука: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (19 верасня 2020).
  3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (3 кастрычніка 2020).
  4. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (17 кастрычніка 2020).
  5. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (31 кастрычніка 2020).
  6. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў (14 лістапада 2020).
  7. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах (28 лістапада 2020).
  8. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (12 снежня 2020).

17.07.2020                                                                              Урублеўскі В.В.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


3 + 9 =