У верасні 2021 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.
Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.
Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 5 верасня 2021 г. па красавік 2022 г.). З нагоды неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў фармаце правядзення магчымы змены.
Час правядзення – 11.30-13.30 (першае паўгоддзе).
Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 9 верасня 2021 г.
Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), мадэратар сайта: www.radawod.by
Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца пазначыць у заяве на імя Вадзіма Валер’евіча Урублеўскага наступныя звесткі аб сабе:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку.
- Дата і месца нараджэння.
- Род заняткаў.
- Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
- Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.
Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).
Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе):
- Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (11 верасня 2021).
- Першыя крокі генеалагічнага пошука: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (18 верасня 2021).
- Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (2 кастрычніка 2021).
- Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (16 кастрычніка 2021).
- Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (30 кастрычніка 2021).
- Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў (13 лістапада 2021).
- Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах (27 лістапада 2021).
- Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (11 снежня 2021).
28.07.2021 Урублеўскі В.В.
Здравствуйте, Вадим Валерьевич. Заполненная форма считается заявкой на обучение или необходимо направить Вам заявку на email, как указано выше?
Мои данные:
Мухина Наталья Владимировна.
28.06.1963 г.р.
г. Пинск, Брестской области.
Провизор, заместитель директора фармацевтической сети.