У маі 2017 года на сайце беларускай архіўнай галіны “Архівы Беларусі” з’явіўся спецыялізаваны паказальнік па лакалізацыі месцаў пражывання нашых продкаў у прасторы і часе.
Дадзены дапаможнік, распрацаваны Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі, дазваляе:
1) лакалізаваць месца распаўсюджання патрэбнага прозвішча і адшукаць той населены пункт, дзе жылі яго носьбіты — прадзяды і прабабулі.
2) дазнацца аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай, уласніцкай і царкоўна-канфесійнай прыналежнасці свайго паселішча ў XVIII-XIX, што дазваляе праводзіць у дзяржаўных архівах пошук генеалагічных дакументаў адміністрацыйна-паліцэйскага (рэвізскія сказкі, рэкруцкія і прызыўныя спісы, пасямейныя спісы), гаспадарчага (інвентары) і царкоўна-уліковага кшталту (метрычныя кнігі, спавядальныя ведамасці і інш).
У сістэму занесены амаль 50 тысяч населеных пунктаў і больш за 300 тысяч прозвішчаў.
http://archives.gov.by/index.php?id=645581