22 лістапада 2017 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
1) Паведамленне на тэму: «Лёсы сем’яў літаратараў у ХХ стагоддзі». Выступоўца – Віктар Жыбуль, літаратуразнавец, паэт.
2) Паведамленне на тэму: «Паходжанне і жыццяпіс празаіка Язэпа Мазуркевіча (1887-1937)». Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!
Час і месца пасяджэння: 22 лістапада 2017 г. (серада), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 31, другі паверх.
Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.
Кантакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod, http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html