Папулярны інтэрнэт-партал і фамільная кніга будуць прадстаўлены да ўвагі наведнікаў ГДГ “Радавод” на Міколу Зімовага

19 снежня 2018 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

Vilejski_uezd

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

1)    Інфармацыя пра праект: «Сайт “Вілейскі павет – генеалогія і краязнаўства”». Выступоўца – Васіль Мандрык, прадстаўнік праекта.

2)    Прэзентацыя фамільнай кнігі «Гісторыя маёй сям’і». Выступоўца – Алена Ветрава, выпускніца Школы практычнай генеалогіі (Мінск).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 19 снежня 2018 г. (серада), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 3, першы паверх.

 

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

Кантакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod, http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

__________________________________________________________________

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


5 × = 30