10 траўня 2018 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя V тома гісторыка-генеалагічнага выдання “Гербоўнік беларускай шляхты”, прысвечанага радаводам шляхецкіх фамілій, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Д”.
10 траўня 2018 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя V тома гісторыка-генеалагічнага выдання “Гербоўнік беларускай шляхты”, прысвечанага радаводам шляхецкіх фамілій, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Д”.
27 красавіка 2018 у аддзеле генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі Акадэміі навук адбылося абмеркаванне тэкста першага фактычнага падручніка па генеалогіі Беларусі, распрацаванага на падставе адпаведных лекцый, якія чытаюцца для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ.
Аўтар курса лекцый і мяркуемага падручніка – Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.
21 красавіка 2018 у рамках Школы Практычнай генеалогіі адбыўся выступ гісторыка-генеалога Вітальда Уладзіміравіча Ханецкага, кіраўніка генеалагічнага агенцтва “Венда”.
31 сакавіка 2018 у рамках Школы Практычнай генеалогіі адбыўся выступ Васіля Уладзіміравіча Герасімчыка, журналіста, магістра гістарычных навук, даследчыка жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага.
29 сакавіка 2018 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
Continue reading 29 сакавіка 2018 пасяджэнне ГДГ Радавод адбудзецца з удзелам праекта “Веха”
24 лютага 2018 г. у межах Школы Практычнай генеалогіі адбылася сустрэча з Юрыем Мікалаевічам Снапкоўскім, супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск), на тэму “Дакументы генеалагічнага характару ў фондах абласных, занальных, раённых архіваў”.
Даследаванне пісьменніцкіх радаводаў – перспектыўны кірунак як для гісторыкаў, так і для літаратуразнаўцаў. Калі вывучаць гэтую справу глыбока, то можна зрабіць багата цікавых адкрыццяў. Многія ведаюць, што ў пісьменніка Ядвігіна Ш. (ён жа Антон Лявіцкі) была дачка літаратарка Ванда Лявіцкая – жонка мовазнаўца і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Язэп Лёсік у сваю чаргу быў родным дзядзькам Якуба Коласа. Сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч быў у шлюбе з дачкой Янкі Маўра Наталляй Іванаўнай Фёдаравай. Вось так праз сваяцкія сувязі пераплятаюцца лёсы некалькіх пісьменніцкіх родаў.
22 лістапада 2017 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
Continue reading Пасяджэнне гуртка Радавод на тэму: “Рэпрэсаваная літаратура”
17 кастрычніка 2017 г. (аўторак) на гiстарычным факультэце БДУ адбудзецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:
Continue reading 40 пасяджэнне гуртка Радавод адбудзецца на гістфаку БДУ
Запрацаваў сайт, дзе можна знайсці інфармацыю па сваіх продках, якія былі ўдзельнікамі Першай сусветнай вайны (у прыватнасці, на ім прадстаўлены карткі з Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва на воінаў, што траплялі ў ваенныя шпіталі, а таксама прыводзяцца карты-схемы баявых шляхоў).