Навукова-практычны семінар “Генеалогія і сямейная гісторыя ў кантэксце праблемы захавання сямейных каштоўнасцей у Беларусі ХХІ ст.” (да 10-годдзя Школы пракычнай генеалогіі) адбыўся 18.02.2023.

18 лютага 2023 г. пры падтрымцы Сінадальнага аддзела БПЦ па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, Школа практычнай генеалогіі сумесна з Цэнтрам падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля” ажыццявіла семінар па актуальных пытаннях у сферы практычнай генеалогіі і сямейнай гісторыі ў Беларусі ў ХХІ ст.

З уступным словам выступілі галоўныя арганізатары мерапрыемства Вадзім Валер’евіч Урублеўскі, кіраўнік Школы практычнай генеалогіі, і Вераніка Уладзіміраўна Сярдзюк, кіраўнік Цэнтра “Матуля”.

Вадзім Урублеўскі ў сваім паведамленні на тэму запатрабаванасці генеалогіі і выкліках сучаснасці закрануў наступныя пытанні: 1) што прадстаўляе сабой паняцце “генеалогія” ў ХХІ ст.; 2) генеалогія ва ўмовах знікнення традыцыйнай сям’і і крызіса сямейных каштоўнасцей; 3) генеалогія як элітарны прадукт ведаў аб мінулым скрозь прызму асабістай і сямейнай гісторыі; 4) генеалогія перад выклікамі новых каштоўнасных парадыгмаў: рэпрадукталогія, ДНК-генеалогія, культурагенеалогія.

Вераніка Сярдзюк распавяла пра прычыны трывожнасці, халоднасці, інфантыльнасці сучасных бацькоў і няспелых адносінаў да сужэнскіх і бацькоўскіх абавязкаў. Разглядаліся багатыя на сацыяльныя траўмы падзеі ХХ ст.

Валанцёр Цэнтра “Матуля”, выпускніца ШПГ і выкладчыца методыкі МРП Таццяна Станкевіч, выступаючы на тэму “Генеалагічныя веды на службе мацярынства” паведаміла на падставе чаго адбываюцца канфлікты пакаленняў у справе догляду за дзіцёнкам, пералічыла пытанні, якія варта задаваць жанчынам роду ў дачыненні да адносін з немаўлём, і пытанні аб самаадчуванні жанчын пасля родаў.

Другая частка выступленняў тычылася непасрэдна механізмаў генеалагічнага пошуку і сістэматызацыі матэрыялу. Пра важнасць даархіўнай працы па зборы і апрацоўцы генматэрыялу было паведамленне сямейнага медыятара і юрыста Наталлі Яўгенаўны Кароль, выпускніцы ШПГ.

Пра сістэму архіўных устаноў, царкоўны і адміністрацыйны ўлік насельніцтва, віды крыніц і парадак працы з імі было разгорнутае выступленне генеалога Аляксея Білецкага, кіраўніка праекта “Формула радаводу”. Супрацоўнік таго ж праекта Яна Стомма распавяла пра асабісты досвед і досвед, набыты ад працы з кліентамі, у справе захавання сямейнай памяці праз напісанне лістоў дзецям у будучыню з фіксацыяй таго, што ім было характэрна ў час напісання ліста.

Семінар выклікаў цікавасць сярод пачаткоўцаў у сферы генеалагічнага пошуку.

Плануецца выкладка відэа на Youtube-канал Genealogy of Belarus.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі, 27.02.2023

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


4 × = 36