Чарговае пасяджэнне гуртка “Радавод” адбудзецца на гістфаку БДУ 12 кастрычніка бягучага года

12 кастрычніка 2018 г. (пятніца) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

-Paulukouski_Uladzislau

У праграме пасяджэння плануецца:

 1)    Паведамленне на тэму: «Радаводы знакамітых беларусаў: паэт Улад Ініцкі і яго Паўлюкоўскія з Ініцы». Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

2)    Паведамленне на тэму: «Прымяненне ДНК-аналізу ў даследаванні свайго радаводу». Выступоўца – Аляксандр Марцінкевіч, даследчык ДНК-генеалогіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 12 кастрычніка 2018 г. (пятніца), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 31, другі паверх.

 Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod, http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


+ 1 = 6