Абвестка сустрэчы гуртка “Радавод”: генеалогія розных саслоўяў на прыкладзе аднаго радаводу і іншае на пасяджэнні 27 лютага 2019.

27 лютага 2019 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

vypis_iz_metricheskoj_knigi_1899_g_pechat_marka

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1)    Паведамленне на тэму: «Пошук генеалогіі няшлюбных і пазашлюбных дзяцей у гістарычных крыніцах ХХ ст.». Выступоўца – Максім Гацак, журналіст, даследчык генеалогіі.

2)    Паведамленне на тэму: «Чатыры саслоўі ў адным радаводзе: Багачы, Давідоўскія, Няронскія і Пятровічы». Выступоўца – Уладзімір Багач, слухач Школы практычнай генеалогіі (Мінск).

 

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 27 лютага 2019 г. (серада), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 37а, трэці паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

Кантакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod, http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


7 + = 9