Абвестка аб Х сезоне Школы практычнай генеалогіі

У верасні 2022 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ) пры Мінскім прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Радаводнае дрэва Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча герба “Лебедзь” з яго сапраўднымі родзічамі і міфічнымі продкамі

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Прадугледжана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.

Дадзеная вучэбная ініцыятыва разлічана на дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.

Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 2 верасня 2022 г. па красавік 2023 г.). З нагоды неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў фармаце правядзення магчымы змены.

Час правядзення – 11.30-13.30 (першае паўгоддзе).

Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2022 г.

Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск), мадэратар сайта: www.radawod.by 

Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца пазначыць у заяве наступныя звесткі аб сабе:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  2. Дата і месца нараджэння.
  3. Род заняткаў.
  4. Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
  5. Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна для аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы прадстаўляць на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).  Пра арганізацыйныя ўмовы заняткаў будзе паведамлена пасля падачы заявы.

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе)*:

  1. Сфера генеалогіі: асаблівасці даследавання радаводу сёння (3 верасня 2022).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошука: даархіўны пошук (17 верасня 2022).
  3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, імёны, імёны па бацьку, тэрміны роднасных і сацыяльных сувязяў беларусаў(1 кастрычніка 2022).
  4. Генеалагічная работа з інтэрнэт-рэсурсамі (15 кастрычніка 2022).
  5. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш важных кніжных выданняў (29 кастрычніка 2022).
  6. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў (12 лістапада 2022).
  7. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах (26 лістапада 2022).
  8. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (10 снежня 2022).

*У праграме магчымы змены.

28.07.2022                                                                              Урублеўскі В.В.

2 thoughts on “Абвестка аб Х сезоне Школы практычнай генеалогіі

  1. Вітаю! Рукапісны варыянт заявы трэба дасылаць у фармаце JPG, PDF ці якімсьці іншым? Ці можна даслаць заяву ў электронным выглядзе, калі інфармацыя пра продкаў не зьмяшчаецца ў рукапісны варыянт А4? Загадзя дзякую за адказ!

Дадаць каментар для RADAWOD.BY Адмяніць адказ

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


− 2 = 5