У верасні 2022 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ) пры Мінскім прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Прадугледжана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.
Дадзеная вучэбная ініцыятыва разлічана на дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.
Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 2 верасня 2022 г. па красавік 2023 г.). З нагоды неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў фармаце правядзення магчымы змены.
Час правядзення – 11.30-13.30 (першае паўгоддзе).
Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2022 г.
Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск), мадэратар сайта: www.radawod.by
Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца пазначыць у заяве наступныя звесткі аб сабе:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку.
- Дата і месца нараджэння.
- Род заняткаў.
- Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
- Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна для аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.
Заявы прадстаўляць на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru). Пра арганізацыйныя ўмовы заняткаў будзе паведамлена пасля падачы заявы.
Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе)*:
- Сфера генеалогіі: асаблівасці даследавання радаводу сёння (3 верасня 2022).
- Першыя крокі генеалагічнага пошука: даархіўны пошук (17 верасня 2022).
- Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, імёны, імёны па бацьку, тэрміны роднасных і сацыяльных сувязяў беларусаў(1 кастрычніка 2022).
- Генеалагічная работа з інтэрнэт-рэсурсамі (15 кастрычніка 2022).
- Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш важных кніжных выданняў (29 кастрычніка 2022).
- Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў (12 лістапада 2022).
- Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах (26 лістапада 2022).
- Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (10 снежня 2022).
*У праграме магчымы змены.
28.07.2022 Урублеўскі В.В.
Вітаю! Рукапісны варыянт заявы трэба дасылаць у фармаце JPG, PDF ці якімсьці іншым? Ці можна даслаць заяву ў электронным выглядзе, калі інфармацыя пра продкаў не зьмяшчаецца ў рукапісны варыянт А4? Загадзя дзякую за адказ!
Вітаю! Дасылайце ў набраным варыянце ў файле Word.
Добрый день, ещё можно записаться на занятия? Они проходят онлайн или по физическому адресу?
Благодарю