25 верасня 2014 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД”

25 верасня 2014 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1)      Спадчына шляхецкага роду Свяцкіх: прэзентацыя сямейнага фотаархіва. Выступленне гісторыка-архівіста Юрыя Снапкоўскага.

2)      Арганізацыйныя моманты: прэзентацыя новых кніжных выданняў па генеалогіі, адказы на практычныя пытанні адносна складання радавода.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 25 верасня 2014 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 33, другі паверх.

 

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

Кантакты:

+375293998733 (velcom),

slepovron@mail.ru,

http://www.facebook.com/radavod,

http://vk.com/radavod,

http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


4 + = 7