19 мая 2017 на пасяджэнні ГДГ Радавод плануюцца выступленні выкладчыкаў факультэта — гісторыкаў Ігара Аўласенкі і Віктара Кахновіча

19 мая 2017 г. (пятніца) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

1. “Радаводы беларускіх літаратараў”, дакладчык — Аўласенка Ігар Міхайлавіч, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі новага і навейшага часу ГФ БДУ.

2. “Асаблівасці генеалагічных даследаванняў на падставе метрычных кніг праваслаўных прыходаў Пінскага павета”, дакладчык — Кахновіч Віктар Адамавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Расіі ГФ БДУ.

 Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 19 мая 2017 г. (пятніца), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 23, другі паверх.

 Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru, http://www.facebook.com/radavod, http://vk.com/radavod, http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html __________________________________________________________________

metrika

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


8 × 1 =