Біябібліяграфія Яўгена Глінскага ў 2015-2020 гг.

У мэтах азнаямлення аўдыторыі з перадавымі навінкамі ў вобласці айчыннай генеалогіі лічым слушным размясціць спіс публікацый за пяцігадовы перыяд аднаго з найбольш актыўных навукоўцаў-генеалогаў Яўгена Глінскага, асноўнага рухавіка праекта НГАБ “Гербоўнік беларускай шляхты” і даследчыка генеалогіі зямянска-баярскіх родаў XVI–XVIII ст. Апошняя з акрэсленых тэм прадастаўляе шырокі спектр інфармацыі аб вядомых родах са Слуцкага, Стаўбцоўскага, Капыльскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці. Пад назвай і выходнымі дадзенымі артыкулаў на тэму “Генеалогія і гісторыя зямянскіх і баярскіх супольнасцяў” прыводзіцца пералік прозвішчаў родаў, якія фігуруюць у тэксце. Пдф-версіі асобных артыкулаў змешчаны па спасылцы: https://bsu.academia.edu/jhlinski

This image has an empty alt attribute; its file name is фото.png
Яўген Глінскі

Біяграфія:

Глінскі Яўген Станіслававіч (н. 03.11.1988, г. Мінск), гісторык, архівіст. Скончыў гістфак БДУ (2011), магістратуру (2012) і аспірантуру там жа (2015). Магістр гістарычных навук. Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

З 2014 працуе ў НГАБ на пасадах старшага і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці. Займаецца вывучэннем грамадскай думкі ВКЛ XVI – XVII стст., шляхецкай генеалогіі XVI – першай паловы XIX ст. Член ЭМК НГАБ.

З’яўляецца кіраўніком аўтарскага калектыву “Гербоўніка беларускай шляхты”. Аўтар больш за 20 навуковых артыкулаў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый.

Узнагароджаны падзякамі і ганаровымі граматамі НГАБ, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Друкуецца па даведніку “Архівісты Беларусі” (Мінск, 2020). – С. 97–98.

Бібліяграфія:

Удзел у аўтарскіх калектывах праектаў НГАБ “Гербоўнік” і “Для лепшое твердости”:

  • Гербоўнік беларускай шляхты. – Т. 4: Г / Д. Ч. Матвейчык і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск: Беларусь, 2016. – 959 с.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. – Т. 5: Д / Я. С. Глінскі і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск: Беларусь, 2018. – 847 с.
  • “Для лепшое твердости”: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.) / Уклад. Я. С. Глінскі, А. А. Жлутка, Д. В. Лісейчыкаў. – Мінск: Беларусь, 2018. – 143 с.
  • Гербоўнік беларускай шляхты.Т. 6: Е, Ё, Ж / Я. Глінскі і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск: Беларусь, 2020. – 543 с.
  • Гербоўнік беларускай шляхты.Т. 7: З, І / Я. Глінскі і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск : Беларусь, 2020. – 799 с.

Артыкулы на тэму “Шляхецкая родавая памяць”

  • Глінскі, Я. С. Родавыя легенды русінскіх магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.: на прыкладзе Сапегаў і Тышкевічаў / Я. С. Глінскі // Працы гістарычнага факультэта БДУ. – Вып. 10. – Мінск, 2015. – С. 5–16.
  • Глінскі, Я. С. Родавая легенда Ясінскіх – кліентаў Паўла Гальшанскага ў другой чвэрці XVI ст. / Я. С. Глінскі // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск, 2015. – С. 86–96.
  • Глінскі, Я. С. Шляхецкія родавыя легенды ў гербоўніках перыяду Рэчы Паспалітай і справах аб дваранстве ў Расійскай імперыі: параўнаўчы аналіз / Я. С. Глінскі // Архівы і справаводства. – 2015. – № 6. – С. 126–131.
  • Глінскі, Я. С. Родавая памяць ці звычайны падман? Венская бітва 1683 г. у справах аб доказе дваранства ў Мінскай губерні / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – 2015. – Вып. 13. – С. 92–100.
  • Глінскі, Я. С. Родавая легенда полацкага шляхецкага роду Домантаў у XVII ст. / Я. С. Глінскі // Архівы і справаводства. – 2016. – № 2. – С. 134–140.
  • Глінскі, Я. С. Родавыя легенды шляхты ўсходнеславянскага паходжання ў Вялікім Княстве Літоўскім: тэндэнцыі развіцця ў XVII ст. / Я. С. Глінскі // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. навук. арт. – У 2 ч. – Ч. 1. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 429–438.

Артыкулы на тэму “Генеалогія шляхты”:

  • Глінскі, Я. С. Шляхецкія роды герба “Трубы” у гербоўніках Рэчы Паспалітай XVI–XVIII стст. / Я. С. Глінскі // Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навук. прац. – Нясвіж: НГКМЗ “Нясвіж”, 2016. – С. 205–215.
  • Глінскі, Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – Вып. 14. – Мінск, 2016. – С. 327–346.

Артыкулы на тэму “Генеалогія і гісторыя зямянскіх і баярскіх супольнасцяў”:

  • Глінскі, Я. С. Зямянская супольнасць вёсак Вужа і Прарокаўшчына Слуцкага княства ў другой палове XVII – першай трэці XIX ст. // Архіварыус. – Вып. 15. – Мінск: НГАБ, 2017. – С. 197–233. (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішчы: Асяеўскія, Акулічы, Грынцэвічы, Жоўрыды-Жаўрыды, Забродскія, Іскрыцкія, Клішэвічы-Клішэўскія, Корбуты, Лаханічы-Лаханскія, Ляшкоўскія, Машчыцкія, Нерановічы-Няронскія, Русаковічы, Смольскія).
  • Глінскі, Я. С. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. / Я. С. Глінскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2018. – №5. – С. 24–34 (прозвішчы: Жоўрыды-Жаўрыды, Івашкевічы, Крэпкія-Крэпскія-Крапінскія, Лойкі, Пантусы-Пантусовічы, Пятніцы-Пятніцкія, Свінкі, Смольскія, Сцяпуры, Тарынскія).
  • Глінскі, Я. С. Зямянская супольнасць Капыльскага княства ў XVII–XVIII стст. / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – Вып. 16. – Мінск: НГАБ, 2018. – С. 198–225 (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішчы: Абешкі, Бокшы, Буйневічы-Буневічы, Буцкевічы, Бялькевічы, Вашкевічы, Грытвінскія-Рытвінскія, Грыцкевічы, Дактаровічы, Дашковічы-Дашкевічы, Дзмітровічы-Зянкевічы, Жызмінскія, Крэпкія-Крэпскія-Крэмпскія-Крапінскія, Лагвіновічы, Лазоўскія, Макускія, Невяроўскія, Плюцінскія, Пуцяты, Радзівановічы-Дзічкоўскія, Рымашэўскія, Сеўрукі, Сокалы-Кутылоўскія, Сушкевічы, Умінскія, Шубы-Яблонскія, Ярмолічы-Ярмаліцкія).
  • Глінскі, Я. С. Баяры Печуранскага войтаўства ў XVIII – першай трэці XIX ст. / Я. С. Глінскі // Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 28 чэрвеня 2018 г.) / Рэдкал.: В. І. Кураш (старшыня) і інш. – Мінск: БелНДІДАС, 2019. – С. 75–84 (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішчы: Дзенісевічы, Журыды-Жаўрыды, Мыслі-Мысліцкія, Тарасевічы, Ярмаковічы-Ярмалінскія).
  • Глінскі, Я. С. Зямяне маёнтка Магільна Новагародскага ваяводства ў XVI–XVIII стагоддзях / Я. С. Глінскі // Архівы і справаводства. – 2019. – № 5. ― С. 135–141 (лакацыя – Уздзенскі раён; прозвішчы: Варапай-Гардзяевічы, Галоўнічы-Галаўні, Кандратовічы, Котарты, Лабоцкія, Скопы, Стальбоўскія, Шчансновічы).
  • Глінскі, Я. С. Працэс аб «нагане шляхецтва» ад 1562 г. і паходжанне зямянскага роду Браневічаў-Бранавіцкіх / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – Вып. 17. – Мінск: НГАБ, 2019. – С. 39–57 (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішча – Браневічы-Бранавіцкія).
  • Глінскі, Я. С. Уваходжанне баяраў і мяшчанаў у зямянскую супольнасць маёнтка Магільна Наваградскага ваяводства ў XVII–XVIII стст. / Я. С. Глінскі // Герольд Litherland. – № 21. – Горадня; Мінск, 2019. – С. 24–34 (лакацыя – Уздзенскі раён; прозвішчы: Бароўскія, Галавачы, Жагалковічы, Занкевічы, Кісялі, Луцэвічы, Русецкія, Станілевічы, Таміловічы-Туміловічы, Шпакоўскія).
  • Глинский, Е. С. «Стать шляхтой»: бояре несвижско-слуцкого региона в XVIII– начале XIX в. // Echa Przeszłości. – 2019. – №20/2. – S. 117–137 (лакацыя – Уздзенскі раён, прозвішчы – Бароўскія, Галавачы, Кісялі, Луцэвічы, Русецкія; лакацыя – Стаўбцоўскі раён, прозвішчы – Доўнары, Жывіцы, Прыбыткевічы, Трусевічы; лакацыя – Капыльскі раён, прозвішчы – Гедрыновічы-Гедрановічы, Дзенісевічы, Есьманы-Есманчыкі, Журыды-Жаўрыды, Мыслі-Мысліцкія, Нічыпаровічы, Тарасевічы, Цераховічы-Чараховічы, Шушкевічы, Ярмаковічы-Ярмалінскія).
  • Глінскі, Я. С. Матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі як крыніца па гісторыі зямянскага насельніцтва маёнтка Грэск Новагародскага ваяводства ў канцы XVI–XVIII стст. // Архівы і справодства. – 2020. – № 5. –С. 73–81 (лакацыя – Слуцкі раён, прозвішчы – Акулічы, Аленскія, Вайцюшкевічы, Гуткоўскія, Даўгялы, Забелы, Кашкурэвічы, Кміты, Маразовічы-Марозы, Пількевічы, Хацяноўскія, Цвіркі, Чыжэўскія, Шулякі-Шулякоўскія).
  • Глінскі, Я. С. Мядовая даніна як баярская павіннасць: прыклад маёнтка Старыца Капыльскага княства ў XVII-XVIII стст. // Архіварыус. – Вып. 18. – Мінск: НГАБ, 2020. – С. 196–210 (лакацыя Капыльскі раён, прозвішчы – Адамовічы, Ачапоўскія, Бакачы, Беднары, Гедзвілы, Жалдзвінскія, Корзуны, Ляневічы, Мажэйкі, Міхайловічы-Міхалкевічы-Міхалоўскія, Нікановічы, Прыбухоўцы-Прыбыхоўцы-Прыбыховічы, Пуцяты, Русаковічы, Салаўі, Сісуновічы, Татуры, Трыгубы-Трыгубовічы, Швецы).

Рэцэнзіі:

  • Глінскі, Я. С. [Рэц.:] Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV–XVI стст.: радавод, гербы, уладанні / Р. А. Аляхновіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда; склад. А. І. Шаланда; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей «Замкавы комплекс “Мір”», 2015. – 374 с.: іл. / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – 2015. – Вып. 13. – С. 272–276.

Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі,

25.11.2020

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


9 − = 8