Развіццё архівазнаўчага, крыніцазнаўчага, метадалагічнага аспектаў генеалогіі Беларусі як навуковай дысцыпліны ў 1990-2000-я гг. шчыльна звязана з асобай і дзейнасцю кандыдата гістарычных навук Сяргея Рыбчонка, які стаяў у вытоках многіх вядомых навуковых і асветніцкіх ініцыятыў у галіне. Пры яго непасрэдным удзеле ў 1994-1995 гг. НГАБ распрацаваў доўгатэрміновую праграму “Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі”, вынікам якой стала выданне “Гербоўніка беларускай шляхты”. Менавіта яго метадычка “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI – пачатку ХХ ст.” (Мінск, 2003) дагэтуль не страціла сваёй навуковай значнасці. Рыбчонак таксама з’яўляецца аўтарам першай абароненай кандыдацкай дысертацыі, якая цалкам тычыцца генеалогіі Беларусі. Пдф-версіі асобных публікацый змешчаны па спасылцы: https://nasb-by.academia.edu/SergueyRybchonok

Біяграфія:
Рыбчонак Сяргей Аляксандравіч (н. 07.09.1966, г. Мінск), гісторык, архівіст. Скончыў гістфак БДУ (1990). Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт (2017).
У архіўнай галіне працаваў з верасня 1990 па снежань 2009. Сваю працоўную дзейнасць распачаў у ЦДГА БССР (цяпер НГАБ) на пасадзе археографа 1-й кат. у аддзеле інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў. З верасня 1991 – навуковы супрацоўнік, са студзеня 1993 – вядучы навуковы супрацоўнік. У 2000–2007 – загадчык аддзела інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў, у 2008–2009 – галоўны архівіст гэтага аддзела. У 2010–2012 працаваў у БелНДЦЭД на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. З красавіка 2013 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі*. 28 кастрычніка 2010 абараніў кандыдацкую дысертацыю “Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII – пачатку ХХ ст.” (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)”.
Распрацоўвае шырокае кола пытанняў па гісторыі, крыніцазнаўстве і генеалогіі Беларусі старажытнага і новага часу. У 1993–2009 быў кіраўніком планавай тэмы “Генеалогія і геральдыка беларускай шляхты”. У 2009 быў выканаўцам праекта “Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай”, які ажыццяўляўся ў межах Праграмы ўдзелу ЮНЕСКА 2008 – 2009. Укладальнік шэрагу выданняў архіва, аўтар каля 100 навуковых артыкулаў, удзельнік шматлікіх міжнародных і айчынных канферэцый і семінараў.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Дзяржкамархіва (1998), нагрудным знакам “Ганаровы архівіст Беларусі” (2008).
Друкуецца па даведніку “Архівісты Беларусі” (Мінск, 2020). – С. 225.
*Адмовіўся ад працягнення кантракта з установай: https://nn.by/index.php?c=ar&i=264554.
Бібліяграфія:
Апублiкаваныя артыкулы:
1993
1. Рыбчонак, С.А. Генеалогiя Беларусi – набыткi i праблемы / С.А. Рыбчонак // Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі : стан і перспектывы : тэз. міжнар. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 1–2 снеж. 1993 г. : у 2 ч. / Беларус. навук.-даслед. цэнтр дакументазнаўства і арх. справы, Беларус. дзярж. ун-т, Нац. арх. Рэсп. Беларусь. – Мінск, 1993. – Ч. 2. – С. 96–99.
1996
2. Рыбчонак, С. Асаблiвасцi генеалогii Беларусi / С. Рыбчонак // Гiстарычная памяць народаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Беларусi, XIII–XX ст. : матэрыялы мiжнар. навук. канф., Гродна, 3–5 лiп. 1996 г. / Захад.-беларус. гуманітар. цэнтр даслед. Усход. Еўропы, Гродзен. дзярж. ун-т, Беларус. дзярж. музей гісторыі рэлігіі ; адк. рэд. і склад. Д. Караў. – Гродна, 1996. – С. 131–135. – (Наш радавод ; кн. 7).
3. Рыбчонак С. Дварэцкiя-Багдановiчы: матар’ялы да гэнеалёгii / С. Рыбчонак // Годнасць. Выданне Згуртаваньня Беларускай Шляхты. – 1996. – № 1(3). – С. 57–70.
1997
4. Малы гербоўнiк Наваградзкай шляхты. / А.Гануш, А.Леўчык, С.Рыбчонак [і інш.]; скл. С.А.Рыбчонак. – Мн.: БелНДІДАС, 1997. – 161 с.
1998
5. Рыбчонак, С. Помнiкi на каталiцкiх могiлках i ў касцёлах Мiнска (паводле звестак 1910 г.) / С. Рыбчонак // Каштоўнасці мінуўшчыны : праблемы сберажэння гіст.-культур. спадчыны Мінска : матэрыялы канф., Мінск, 12 лістап., 1997 г. / Рэсп. і Мін. гар. саветы Беларус. добраахвот. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры ; агул. рэд. С.В. Марцэлева. – Мінск, 1998. – С. 105–110.
6. Рыбчонак, С.А. Класiфiкацыя крынiц па генеалогii / С.А. Рыбчонак // Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання : матэрыялы да Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 120-годдзю з дня нараджэння У.І. Пічэты, Мінск, 23–24 крас. 1998 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С.М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 43–45.
7. Рыбчонак, С. Радавод Стыпулкоўскiх герба Дзях / С. Рыбчонак // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 7–11 верас. 1998 г. / рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск, 1998. С. 102107. (Беларусіка = Albaruthenica ; кн. 11).
8. Рыбчонак, С. Радавод Верашчакаў гербу Касьцеша / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 1998. – № 4. – С. 59–73.
9. Рыбчонак, С. Абуховічы гербу Ключ раздвоены / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 1998. – № 6. – С. 210–225.
1999
10. Рыбчонак, С. Аскеркi гербу Мурдэлiо зменены / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 1999. – № 4. – С. 197–211.
11. Рыбчонак, С. Радавод Карафа-Корбутаў гербу Корчак / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 1999. – № 5/6. – С. 165–176.
12. Rybczonek, S. Przodkowie Adama Mickiewicza po kądzieli / S. Rybczonek // Blok-Notes Muzeum Literatury im. Adama Mickiewicza. – 1999. – № 12/13. – S. 177–187.
2000
13. Рыбчонак, С. Радавод Корсакаў гербу Корсак / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 2000. – № 2. – С. 200–216.
14. Рыбчонак, С. Кмiты гербу Харугвы / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 2000. – № 5/6. – С. 137–151.
15. Рыбчонок, С.А. Этого просят евреи, желающие справедливости / С.А. Рыбчонок // Беларус. археагр. штогоднiк. – 2000. – Вып. 1. – С. 107–117.
2001
16. Рыбчонок, С.А. Род И.И. Ходзько в истории Беларуси / С.А. Рыбчонок // Жизнь и деятельность геодезиста и географа генерал-лейтенанта Иосифа Ивановича Ходзько, 1800–1881 : материалы междунар. науч. конф., Минск, 21 дек. 2000 г. / Гос. ком. по земел. ресурсам, геодезии и картографии Респ. Беларусь, Топогр. служба Вооруж. сил Респ. Беларусь ; редкол.: Н.П. Бобер (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2001. – С. 15–17.
17. Рыбчонак, С. Радавод Ходзькаў гербу Касцеша / С. Рыбчонак, У. Свяжынскі // Спадчына. – 2001. – № 3. – С. 188–200.
18. Рыбчонак, С.А Класiфiкацыя крынiц па генеалогii. Прамыя i ўскосныя крынiцы / С.А. Рыбчонак // Архіварыус : зб. навук.-папул. паведамл. і арт. / Нац. гіст. арх. Беларусі. – Мінск, 2001. – Вып. 1 / рэдкал.: А.К. Галубовіч [і інш.]. – С. 148–158. – (Серыя: Гісторыя, архiвазнаўства, крыніцазнаўства).
2002
19. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2002. – 493 с.
20. Рыбчонак, С. Крыніцы па генеалогіі беларускай шляхты і правядзенне архіўных даследаванняў / С. Рыбчонак // Гербоўнік беларускай шляхты / Нац. цэнтр па арх. і справаводству Рэсп. Беларусь, Нац. гіст. арх. Беларусі, Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы. – Мінск, 2002. – Т. 1 / Т. Капіца [і інш.]. – С. 17–27.
2003
21. Рыбчонак, С.А. Крынiцы па генеалогii Беларусi XVI–пачатку XX ст. : метад. парады / С.А. Рыбчонак. – Мінск : Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы, 2003. – 74 с.
2004
22. Рыбчонак С.А. Насельнікі Нясвіжскага замка ў сярэдзіне XIX ст. / С.А. Рыбчонак // Архіварыус: Зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 2 / Рэдкал.: А.К. Галубовіч (старш.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2004. – С. 71-74.
2006
23. Рыбчонак, С. Справа аб дваранстве роду Міцкевічаў: спроба крытычнага аналізу / С. Рыбчонак // Герольд Litherland. – 2006. – № 17 : Павятовая шляхта ВКЛ: гісторыя, геральдыка, генеалогія, культура (XVI–XVIII ст.) : матэрыялы навук. канф., Горадня, 18 лют. 2005 г. / рэд. А. Шаланда. – С. 49–57.
24. Рыбчонак, С.А. Радавод Хлявінскіх гербу “Радван” / С.А. Рыбчонак // Архіварыус : зб. навук. паведамл. і арт. / Нац. гіст. арх. Беларусі. – Мінск, 2006. – Вып. 4 / рэдкал.: Ю.М. Бохан [і інш.]. – С. 168–179.– (Серыя: Гісторыя, архiвазнаўства, крыніцазнаўства).
25. Рыбчонак, С.А. Радаводная справа шляхецкага роду Міцкевічаў / С.А. Рыбчонак // Беларускі археаграфічны штогоднік / Дзярж. кам. па арх. і справаводству Рэсп. Беларусь, Археагр. каміс., Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы. – 2006. – Вып. 7. – С. 109–120.
2007
26. Рыбчонок С.А. Анализ сохранности комплекса метрических книг в Национальном историческом архиве Беларуси / С.А. Рыбчонок // Сучасныя праблемы дакументазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі : матэрыялы навук.-практ. канф., прысвеч. 85-годдзю Дзярж. арх. службы і 80-годдзю Нац. арх. Рэсп. Беларусь, Мінск, 12 крас. 2007 г. / Нац. арх. Рэсп. Беларусь, Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы. ; склад.: В.С. Пазднякоў, П.П. Журкевіч. – Мінск, 2007. – С. 138–145.
27. Рыбчонок, С.А. Комплексы основных генеалогических источников в Национальном историческом архиве Беларуси / С.А. Рыбчонок // Арх. і справаводства. – 2007. – № 5. – С. 88–95.
28. Рыбчонак, С.А. Комплекс рэвізскіх сказак у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі / С.А. Рыбчонак // Беларускі. археаграфічны штогоднік / Дзярж. кам. па арх. і справаводству Рэсп. Беларусь, Археагр. каміс., Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы. – 2007. – Вып. 8. – С. 47–54.
29. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б. / С. Рыбчонак [і інш.]. – Мн.: НАРБ, 2007. – 672 с.
30. Рыбчонак С. Радавод Міцкевіча. / С. Рыбчонак // Найясьнейшая Рэч Паспалітая: Цывілізацыя-Культура-Рэлігія-Палітыка-Авантура-Героіка-Успамін. / Уклад. А. Дзярновіч. – Мн.: І.П.Логвінаў, 2007. – С.294–302.
2008
31. Рыбчонок С.А. Сохранность основных генеалогических источников в НИАБ: сравнительный анализ и оценка возможности проведения исследований / С.А. Рыбчонок // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX–XXI ст. у Беларусі : зб. навук. арт., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння М.М. Улашчыка / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С.М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2008. – С. 239–246.
32. Рыбчонак, С.А. Праблема верагоднасці вывадаў шляхецтва ў першай палове XIX ст. (па матэрыялах Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу) / С.А. Рыбчонак // Праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі ў Беларусі : зб. дакл. матэрыялаў “круглага стала”, прысвеч. 60-годдзю з дня нараджэння праф. У.М. Міхнюка, Мінск, 28 верас. 2007 г. / Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы ; склад.: В.С. Пазднякоў, П.П. Журкевіч ; навук. рэд.: У.І. Адамушка, А.Я. Рыбакоў. – Мінск, 2008. – С. 95–109.
33. Рыбчонак, С.А. Інвентары маёнткаў другой паловы XVI – першай паловы XIX ст. як крыніца па генеалогіі Беларусі: асаблівасці складання, ацэнка верагоднасці інфармацыі і ступені захавання. / С.А. Рыбчонак // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы юбілейнай навук.-практ. канф., прысвеч. 70-годдзю Нац. гіст. арх. Беларусі, Мінск, 8 ліп. 2008 г. / Дэпартамент па арх. і справаводству М-ва юстыцыі Рэсп. Беларусь, Нац. гіст. арх. Беларусі ; навук. рэд. У.І. Адамушка. – Мінск, 2008. – С. 124–134.
34. Рыбчонак, С.А. Прызыўныя і пасямейныя спісы апошняй чвэрці XIX – пачатку XX ст. як крыніца па генеалогіі Беларусі: спецыфіка інтэрпрэтацыі, ацэнка верагоднасці звестак і ступень захаванасці / С.А. Рыбчонак // Беларускі археаграфічны штогоднік / Дзярж. кам. па арх. і справаводству Рэсп. Беларусь, Археагр. каміс., Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы. – 2008. – Вып. 9. – С. 146–154.
35. Рыбчонок С.А. Из истории религиозной жизни и образования Слуцкой еврейской общины в XIX в. / С.А. Рыбчонок // Архіварыус : зб. навук. паведамл. і арт. / Нац. гіст. арх. Беларусі. – Мінск, 2008. – Вып. 6 / рэдкал.: Ю.М. Бохан [і інш.]. – С. 187–202. – (Серыя: Гісторыя, архiвазнаўства, крыніцазнаўства).
2011
36. Рыбчонак, С. Радавод Вайніловічаў гербу “Сыракомля” змененая. / С.Рыбчонак // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — №18. – С.116-123.
2012
37. Рыбчонак, С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі. / С.Рыбчонак // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). – Warszawa: DIG, 2012. – S.61-74.
2013
38. Рибчонак, С. Да радавода Адама Міцкевіча, ці яшчэ раз аб фальсіфікацыі доказаў на шляхецтва ў заходніх губернях Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст. / С.Рибчонак // Генеалогія. Зб. наукових праць. Вип.1. – Київ: Простір, 2013. – С. 195–210.
39. Рыбчонак С. Граф Канстанцін Ажароўскі (1823-1893), знаўца генеалогіі ВКЛ, у святле архіўных фактаў. / С.Рыбчонак // Беларусь, Расія, Украіна : дыялог народаў і культур / Скл.: Д.У.Караў, В.В.Масненка. (Серыя “Гістарыяграфічныя даследаванні”). – Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. – С. 78–87.
40. Рыбчонак С. Генеалогія Беларусі: дасягненні і перспектывы даследавання. / С.Рыбчонак // Герольд Litherland. Горадня–Менск. 2013. – №19. – С. 4–19.
41. Рыбчонак С.А. Рукапісныя матэрыялы графа Канстанціна Ажароўскага па генеалогіі вядомых родаў ВКЛ у фондзе “Князі Радзівілы” Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. / С.А.Рыбчонак // Историческое наследие Беларуси: выявление, сохранение и изучение : материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 90-летию Гос. арх. службы Респ. Беларусь, 85-летию Нац. архива Респ. Беларусь и 20-летию кафедры источниковедения БГУ (г.Минск, 17–18 мая 2012 г.): В 2 ч. Ч. 2 / редкол.: В.И.Адамушко [и др.]. – Минск: БелНИИДАД, 2013. – С. 127–138.
42. Рыбчонак С.А. Выкарыстанне памяннікаў (сінодзікаў) у генеалагічных даследаваннях па гісторыі ВКЛ: інфармацыйны патэнцыял і інтэрпрэтацыя звестак. / С.А.Рыбчонак // Актуальные проблемы источниковедения: материалы междунар. науч.-практ. конф. к 135-летию со дня рожд. В.И.Пичеты. Минск-Витебск, 9-11 октября 2013 г. – Витебск: ВГУ им. П.М.Машерова, 2013. – С. 124–127.
2014
43. Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў – уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст. / С.Рыбчонак // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV-XVIII стст.) : зб. навук. пр. / Уст. “Музей “Замкавы комплекс “Мір”; пад рэд. А.М.Янушкевіча. – Мінск: Медысонт, 2014. – С.79-104.
44. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV – пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV-XVIII стст. / склад. А.М.Янушкевіч; навук. рэд. А.І.Шаланда. Мінск: Медысонт, 2014. – С. 15-107.
45. Рыбчонок С.А. Родословие князей Друцких в XIV-XVII вв. // Друцк: Друцк и Друцкая волость (княжество) в IX-XII вв., летопись древних слоев, князья Друцкие и их владения в XIII-XVIII вв., ремесло, промыслы, торговля (по данным археологии, нумизматики, письменных источников), памятники архитектуры и объекты туризма / О.Н.Левко [и др.]; редкол.: А.А.Коваленя (гл. ред.); науч. ред. О.Н.Левко; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск: Беларуская навука, 2014. – (Древнейшие города Беларуси) – С. 219-234.
46. Рыбчонак С. Вайніловічы герба “Сыракомля”. / С.Рыбчонак // Гербоўнік беларускай шляхты. Т.3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А.Рахуба. – Мінск: 2014. – С. 28-30.
47. Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. / С.Рыбчонак // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2014. – №20. – С. 98-132.
48. Рыбчонак С. Да радаводу ўладальнікаў Бярозы ў першай палове XVI ст. / С. Рыбчонак // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі : Бяроза і Бярозаўскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. / уклад. А.А. Скеп’ян, А.Б. Доўнар, рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 38-56.
2015
49. Рыбчонак С. Радавод Вайніловічаў гербу “Сыракомля” зменены. // Святло Чырвонага Касцёла : — да стагоддзя Касцёла Святога Сымона і Святой Алены. – Мн., 2015. – С. 53-77.
50. Рыбчонак С.А. Радавод Іллінічаў у XV-XVI стст. // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стст.: радавод, гербы, уладанні / Р.А.Аляхновіч, С.А.Рыбчонак, А.І.Шаланда ; склад. А.І.Шаланда ; навук. рэд. М.Н.Гальпяровіч. – Мір : Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2015. – (Серыя “Genus Albaruthenicum”). – С. 25-136.
51. Рыбчонак С.А. Крыніцы па генеалогіі шляхты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: праблемы класіфікацыі і інтэрпрэтацыі. / С.А.Рыбчонак // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 30. – Мінск: Бел. навука, 2015. – С. 238-245.
2016
52. Рыбчонак С. Да праблемы класіфікацыі крыніц па генеалогіі шляхты ВКЛ і Рэчы Паспалітай. / С.Рыбчонак // Генеалогія. Зб. наукових праць / Голова редколегії В.А.Смолій; упорядник В.В.Томазов. – К.: ВД “Антиквар”, 2016. – Вип. ІІ. – С. 57-67.
53. Рыбчонак С. Крыніцы для даследавання генеалогіі Радзівілаў. / С.Рыбчонак // Acta Anniversaria: зборнік навук. прац / уклад. З.Л.Яцкевіч; рэдкал.: Ю.М.Бохан (гал. рэд.) [і інш.]; Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь, Нац. гіст.-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. – Т. 2. – Нясвіж: НГКМЗ “Нясвіж”, 2016. – С. 6-13.
54. Рыбчонак С. З гісторыі маёнтка Горы князёў Друцкіх Горскіх. / С.Рыбчонак // Беларускі гістарычны часопіс. 2016, лістапад, №11(208). – С. 22-26.
55. Рыбчонак С.А. Радавод князёў Друцкіх-Горскіх у XV-XVIII стст. // Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVIII стст. / В.У.Галубовіч, С.А.Рыбчонак, А.І.Шаланда. – Мір : Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2016. – (Серыя “Genus Albaruthenicum”). – С. 30-187.
2017
56. Рыбчонак С. Кар’ера мсціслаўскага ваяводы князя Грыгорыя Юрыя Друцкага Горскага / С.Рыбчонак // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад.: А.А. Скеп’ян ; рэдкал.: У.Р. Гусакоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – С. 450-464.
57. Рыбчонак С. Генеалагічныя даследаванні ў архівах: асноўныя парады. / С.Рыбчонак // Беларускі гістарычны часопіс. 2017, ліпень, №7(216). – С. 22-31.
2018
58. Рыбчонак С. Звесткі па генеалогіі ў метрычных кнігах Беларусі XVII–XVIII стст. / С.Рыбчонак // Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А.А.Каваленя. Вып. 33. – Мінск: Беларус. навука, 2018. – С. 158-164.
2019
59. Рыбчонак С. Граф Канстанцін Ажароўскі (1823-1893) як даследчык генеалогіі шляхты ВКЛ. / С.Рыбчонак // Беларускі гістарычны часопіс. 2019, люты, №2(235). – С. 21-27.
60. Рыбчонак С. Меандры генеалогіі “беларускай”, ці мсціслаўскай, галіны Валовічаў (XVI–XIX cтст.). / С.Рыбчонак // Валовічы гербу “Багорыя” / А.І. Шаланда [і інш.] ; навук. рэд. А.І.Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск: Беларус. навука, 2019. – С. 42-77.
61. Рыбчонак С.А. Матэрыялы з калекцыі графа Канстанціна Ажароўскага ў Нясвіжскіх зборах князёў Радзівілаў. / С.А.Рыбчонак // Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў : здабыткі і страты : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 28 чэрвеня 2018 г.). / рэдкал. : В.І.Кураш (старшыня) [і інш.]. – Мінск : БелНДІДАС, 2019. С. 390-403.
62. Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. / С.Рыбчонак // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2019. – №21. – С. 94-119.
2020
63. Рыбчонак С. Княгіня Ганна Кацярына Сангушка: старонкі біяграфіі. // Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна з Сангушкаў Радзівіл (1676-1746). / Галубовіч В.У., Рыбчонак С.А., Шаланда А.І.; навук. рэд. А.І.Шаланда. – Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2020. – (Серыя “Genus Albaruthenicum”) – С. 35-157.
Падрыхтаваў Вадзім Урублеўскі, 14.01.2021