All posts by RADAWOD.BY

Другая сустрэча аматараў і спецыялістаў у галіне генеалогіі адбылася 13 лютага 2021 года ў Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Нагадаем, што на першай такой сустрэчы, якая праведзена ў кастрычніку мінулага года, былі акрэслены два асноўныя кірункі дзейнасці. Першы – стварэнне валанцёрскай групы для правядзення індэксацыі спраў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і ўтрымліваюць тыя ці іншыя звесткі генеалагічнага характару. Першапачаткова размова ішла пра правядзенне індэксацыі спраў фонда 1781, вопіс 3 і 4, а таксама стварэння пошукавой базы, якая б магла ў разы спрасціць працу аматараў і прафесіяналаў у галіне генеалогіі.

Сустрэча пачалася з прыемнага бонуса для ўдзельнікаў – знаёмства з жыццёвай і творчай біяграфіяй Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, і яго радаводным дрэвам. Вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец акрэсліла шляхі навукова-пошукавай дзейнасці, якую сумесна вядуць навуковыя супрацоўнікі, нашчадкі роду Багдановічаў і валанцёры, аматары паэзіі беларускага генія.

Экскурсія для ўдзельнікаў (праводзіць Ірына Мышкавец)
Continue reading Другая сустрэча аматараў і спецыялістаў у галіне генеалогіі адбылася 13 лютага 2021 года ў Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Біябібліяграфія Сяргея Грунтова ў 2009-2020 гг.

Антрапалагічны пераварот у гістарычнай навуцы Беларусі ў пачатку ХХІ ст. абумовіў зараджэнне і развіццё шэрагу дысцыплін, якія раней знаходзіліся па-за ракурсам даследчыцкай увагі. Адна з такіх дысцыплін – некрапалістыка як гістарычная і культуралагічная дысцыпліна, якая займаецца гісторыяй фарміравання і функцыянавання некропаляў як месцаў рэлігійнай, соцыё-культурнай, генеалагічнай памяці. Гісторыя і семантыка надмагільных помнікаў Беларусі з’яўляецца аб’ектам даследавання знанага некрапаліста Сяргея Грунтова. Пдф-версіі асобных яго артыкулаў змешчаны па спасылцы: https://nasb-by.academia.edu/SiarheiHruntou?fbclid=IwAR2bMpRpddu4NUc67XVoCEaqgs4hhf2G674EogoZAjPMifR-gAHNI5p2oNY

Сяргей Грунтоў
Continue reading Біябібліяграфія Сяргея Грунтова ў 2009-2020 гг.

Біябібліяграфія Сяргея Рыбчонка ў 1993-2020 гг.

Развіццё архівазнаўчага, крыніцазнаўчага, метадалагічнага аспектаў генеалогіі Беларусі як навуковай дысцыпліны ў 1990-2000-я гг. шчыльна звязана з асобай і дзейнасцю кандыдата гістарычных навук Сяргея Рыбчонка, які стаяў у вытоках многіх вядомых навуковых і асветніцкіх ініцыятыў у галіне. Пры яго непасрэдным удзеле ў 1994-1995 гг. НГАБ распрацаваў доўгатэрміновую праграму “Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі”, вынікам якой стала выданне “Гербоўніка беларускай шляхты”. Менавіта яго метадычка “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI – пачатку ХХ ст.” (Мінск, 2003) дагэтуль не страціла сваёй навуковай значнасці. Рыбчонак таксама з’яўляецца аўтарам першай абароненай кандыдацкай дысертацыі, якая цалкам тычыцца генеалогіі Беларусі. Пдф-версіі асобных публікацый змешчаны па спасылцы: https://nasb-by.academia.edu/SergueyRybchonok  

Сяргей Рыбчонак
Continue reading Біябібліяграфія Сяргея Рыбчонка ў 1993-2020 гг.

Біябібліяграфія Яўгена Глінскага ў 2015-2020 гг.

У мэтах азнаямлення аўдыторыі з перадавымі навінкамі ў вобласці айчыннай генеалогіі лічым слушным размясціць спіс публікацый за пяцігадовы перыяд аднаго з найбольш актыўных навукоўцаў-генеалогаў Яўгена Глінскага, асноўнага рухавіка праекта НГАБ “Гербоўнік беларускай шляхты” і даследчыка генеалогіі зямянска-баярскіх родаў XVI–XVIII ст. Апошняя з акрэсленых тэм прадастаўляе шырокі спектр інфармацыі аб вядомых родах са Слуцкага, Стаўбцоўскага, Капыльскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці. Пад назвай і выходнымі дадзенымі артыкулаў на тэму “Генеалогія і гісторыя зямянскіх і баярскіх супольнасцяў” прыводзіцца пералік прозвішчаў родаў, якія фігуруюць у тэксце. Пдф-версіі асобных артыкулаў змешчаны па спасылцы: https://bsu.academia.edu/jhlinski

This image has an empty alt attribute; its file name is фото.png
Яўген Глінскі
Continue reading Біябібліяграфія Яўгена Глінскага ў 2015-2020 гг.

Семінар “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі” як працяг супольнай асветніцка-генеалагічнай працы НГАБ і НББ

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) 5 лістапада 2020 года адбыўся другі семінар па праблемах генеалогіі, арганізаваны супрацоўнікамі НББ супольна з калегамі з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ). На мерапрыемстве былі агучаны не толькі даклады супрацоўнікаў згаданых устаноў, але і паведамленне каардынатара валанцёрскага руху даследчыкаў генеалогіі Беларусі, які зарадзіўся ў гэтым годзе.

Інтэр’еры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Continue reading Семінар “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі” як працяг супольнай асветніцка-генеалагічнай працы НГАБ і НББ

Сустрэча грамадскіх актывістаў у сферы генеалогіі адбылася ў Мінску 9 кастрычніка 2020 г.

Размовы пра актуальнасць стварэння беларускага генеалагічнага аб’яднання, якое б спрыяла развіццю, а таксама папулярызацыі генеалогіі і генеалагічных ведаў, узаемавыгодна супрацоўнічала з дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі, займалася шырокім колам карысных грамадству праектаў, даўно вядуцца ў айчыннай генеалагічнай суполцы.

Архівасховішча НГАБ
Continue reading Сустрэча грамадскіх актывістаў у сферы генеалогіі адбылася ў Мінску 9 кастрычніка 2020 г.

Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае новы сезон

У верасні 2020 г. працягне сваю дзейнасць мінская Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.

Continue reading Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае новы сезон

Казацкія прозвішчы Беларусі

Слова «казак» упершыню згадваецца ў 1303 годзе ў значэнні «стража» ў слоўніку куманскай (старакыпчакскай) мовы. Дадзеная пісьмовая згадка дазваляе сведчыць, што тэрмін быў вядомы ўжо ў ХІІІ стагоддзі. Цюркская этымалогія тэрміну вызначае вольнага качэўніка, свабоднага чалавека і першасна магла выкарыстоўвацца ў дачыненні да валацугі, які адзін ці з крэўнымі аддзяліўся ад роду, абшчыны, племені ці дзяржавы, і вядзе незалежны лад жыцця. Паступова на ўскраінах дзяржаўных утварэнняў Усходняй Еўропы ў XV—XVI стагоддзях сфарміраваліся рознаплямённныя ваенізаваныя групы, якія карысталіся пэўнымі эканамічнымі свабодамі ўзамен на ваенную службу. Казакі ахоўвалі паўднёвыя і ўсходнія рубяжы. Іх вайсковыя адзінкі маглі фарміравацца стыхійна (Данское войска), але часцей ствараліся праз актыўнасць манархаў і іншых дзяржаўных дзеячоў (Запарожская Сеч).

“Паход гетмана Сагайдачнага на Маскву”
Continue reading Казацкія прозвішчы Беларусі

Самыя папулярныя прозвішчы: Жук і вытворныя формы

Па дадзеных кніг гісторыка-дакументальнай хронікі серыі «Памяць» у сярэдзіне ХХ стагоддзя прозвішча Жук з утворанымі ад яго разнастайнымі прозвішчамі сустракалася паўсюдна. Не сустрэліся яны толькі ў зборах звестак па Астравецкім і Мазырскім раёнах.

Мастак Станіслаў Юллянавіч Жукоўскі (1875-1944), ураджэнец в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобласці
Continue reading Самыя папулярныя прозвішчы: Жук і вытворныя формы

Прадстаўленасць метрычных кніг за 1866-1917 гг. (у Нацыянальным архіўным фондзе РБ)

Апошнія дзесяцігоддзі знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ўяўляюць сабой перыяд асабліва актуальны пры правядзенні генеалагічных даследаванняў. Менавіта з яго часцей за ўсё і пачынаецца праца ў гістарычных архівах над уласным радаводам. Пра гэты перыяд, перыяд другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., і будзе весціся гаворка ў дадзеным артыкуле.

Ілюстрацыя. Дакументы ў адным з памяшканняў Магілёўскага гістарычнага архіва, 1936
Continue reading Прадстаўленасць метрычных кніг за 1866-1917 гг. (у Нацыянальным архіўным фондзе РБ)