All posts by RADAWOD.BY

Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае IX сезон (абвестка)

У верасні 2021 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.

Вяселле латышскіх каланістаў. Аршанскі павет Магілёўскай губ. 1920-я гг. (з асабістага архіва аўтара)
Continue reading Школа практычнай генеалогіі ў верасні пачынае IX сезон (абвестка)

Досвед даследавання сялянскай генеалогіі па Аршанскім павеце Магілёўскай губерні (на прыкладзе радаводу Уладзіміра Караткевіча па лініі бацькі)

Стан развіцця кожнай гістарычнай дысцыпліны можа быць ацэнены ў тым ліку з пазіцыі прысутнасці ў яе гістарыяграфіі даследаванняў, якія шчыльна звязаны з іншымі напрамкамі сацыягуманітарнай скіраванасці і відамі мастацтва, напрыклад, з літаратурай. З гэтай прычыны генеалогія насельніцтва Беларусі як раней, так і цяпер, мае патрэбу ў даследаваннях радаводаў асабліва знакавых культурных дзеячаў нацыянальнага маштабу, адным з якіх, безумоўна, з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930–1984) – паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры.

Уладзімір Караткевіч
Continue reading Досвед даследавання сялянскай генеалогіі па Аршанскім павеце Магілёўскай губерні (на прыкладзе радаводу Уладзіміра Караткевіча па лініі бацькі)

Генеалагічныя аб’яднанні іншых краін: Ірландыя

Разважаючы аб перспектывах развіцця генеалогіі ў Беларусі ў сферы грамадскага жыцця варта звярнуцца да вопыту асобных еўрапейскіх краін. Звернем увагу на Зялёную выспу – Рэспубліку Ірландыя, пяціміллённую дзяржаву, размешчаную на 70 тысячах км2 . Сетка ўстаноў генеалагічнага профілю ў Ірландыі пачала набываць свой сённяшні выгляд у пачатку 1990-х гадоў, чаму паспрыяла рэфармаванне архіўнай галіны, а менавіта стварэнне ў 1988 годзе Нацыяльнага архіва Ірландыі, шляхам аб’яднання Дзяржаўнага папяровага ўпраўлення і Дзяржаўнага архіўнага ўпраўлення Ірландыі.

Тытул сайта Нацыянальнага архіва Ірландыі
Continue reading Генеалагічныя аб’яднанні іншых краін: Ірландыя

Памяці Яўгена Анішчанкі (25.10.1955 – 16.05.2021)

Раніцай 16 траўня ва ўзросце 65 гадоў ад covid-19 памёр гісторык, генеалог, публіцыст, выкладчык Яўген Канстанцінавіч Анішчанка.

Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (фота з сайта vkl.by)
Continue reading Памяці Яўгена Анішчанкі (25.10.1955 – 16.05.2021)

Трэці супольны семінар па генеалогіі з удзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся 27 красавіка 2021 г. Тэмай сталі прозвішчы і імёны

27 красавіка 2021 г. адбыўся трэці супольны семінар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ), прысвечаны праблемам генеалогіі, крыніцазнаўства і іншых напрамкаў, звязаных са стварэннем карціны сямейнай генеалогіі. 

На гэты раз увага прысутных зводзілася да раскрыцця тэмы «Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?». Антрапанімічны складнік сустрэчы невыпадковы, бо запаляе і задае тон на пачатковым этапе даследавання свайго радаводу. 

Continue reading Трэці супольны семінар па генеалогіі з удзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся 27 красавіка 2021 г. Тэмай сталі прозвішчы і імёны

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 19 красавіка 2021 года адбылася сустрэча актыву валанцёрскай групы па індэксацыі вопісаў з кіраўніцтвам установы

19 красавіка 2021 г. у НГАБ упершыню адбылася сустрэча валанцёрскай групы, створанай у кастрычніку 2020 г., з кіраўніцтвам установы – дырэктарам Дзмітрыем Уладзіміравічам Яцэвічам і намеснікам дырэктара па навуковай працы Дзянісам Васільевічам Лісейчыкавым. Удзел у сустрэчы прынялі 16 валанцёраў на чале з кіраўніком ініцыятывы Аленай Валер’еўнай Кароўчанка (усяго група складаецца са 138 чалавек, што працуюць над наборам вопісаў у розных частках свету). Запрошанымі на сустрэчу былі кіраўніца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Марына Тарасаўна Скіданава, в.а. кіраўніка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аліна Антонаўна Шкарына, кіраўніца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Вольга Уладзіміраўна Чарвінская.

Сустрэча ў НГАБ (слова Д.У. Яцэвіча) (фота Вадзіма Урублеўскага)
Continue reading У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 19 красавіка 2021 года адбылася сустрэча актыву валанцёрскай групы па індэксацыі вопісаў з кіраўніцтвам установы

ОПЫТ ИЗУЧЕНИЯ ГЕНЕАЛОГИИ НА ПОСТСОВЕТСКОМ ПРОСТРАНСТВЕ. БЕСЕДА С НИКОЛАЕМ КУРПАНОМ ИЗ САНКТ-ПЕТЕРБУРГА

Не секрет, что широкий интерес к своей генеалогии, чаще всего, не является материально мотивированным. В истоках заинтересованности персоналиями и жизнью предков всегда есть какая-то тайна. Каковы были Ваши истоки интереса к генеалогии?

Родившись в Ленинграде в 1987 году и прожив там до сегодняшних дней, я с детства замечал, что моя фамилия – Курпан – вызывает трудности у окружающих. В 1999 году, когда у меня впервые появилась телефонная база города, я смог оценить и редкость фамилии. Ну а с приходом социальных сетей – ее редкость раскрылась и в мировом контексте.

В возрасте 20 лет я стал задавать старшим вопросы про фамилию, и меня переадресовали к самому старшему Курпану из нашей семьи, моему двоюродному деду Юрию Ивановичу (автору ряда книг о лечебной физкультуре).

В гостях у Юрия Ивановича Курпана, двоюродного деда, 07.04.2013
Continue reading ОПЫТ ИЗУЧЕНИЯ ГЕНЕАЛОГИИ НА ПОСТСОВЕТСКОМ ПРОСТРАНСТВЕ. БЕСЕДА С НИКОЛАЕМ КУРПАНОМ ИЗ САНКТ-ПЕТЕРБУРГА

Другая сустрэча аматараў і спецыялістаў у галіне генеалогіі адбылася 13 лютага 2021 года ў Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Нагадаем, што на першай такой сустрэчы, якая праведзена ў кастрычніку мінулага года, былі акрэслены два асноўныя кірункі дзейнасці. Першы – стварэнне валанцёрскай групы для правядзення індэксацыі спраў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і ўтрымліваюць тыя ці іншыя звесткі генеалагічнага характару. Першапачаткова размова ішла пра правядзенне індэксацыі спраў фонда 1781, вопіс 3 і 4, а таксама стварэння пошукавой базы, якая б магла ў разы спрасціць працу аматараў і прафесіяналаў у галіне генеалогіі.

Сустрэча пачалася з прыемнага бонуса для ўдзельнікаў – знаёмства з жыццёвай і творчай біяграфіяй Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, і яго радаводным дрэвам. Вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец акрэсліла шляхі навукова-пошукавай дзейнасці, якую сумесна вядуць навуковыя супрацоўнікі, нашчадкі роду Багдановічаў і валанцёры, аматары паэзіі беларускага генія.

Экскурсія для ўдзельнікаў (праводзіць Ірына Мышкавец)
Continue reading Другая сустрэча аматараў і спецыялістаў у галіне генеалогіі адбылася 13 лютага 2021 года ў Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Біябібліяграфія Сяргея Грунтова ў 2009-2020 гг.

Антрапалагічны пераварот у гістарычнай навуцы Беларусі ў пачатку ХХІ ст. абумовіў зараджэнне і развіццё шэрагу дысцыплін, якія раней знаходзіліся па-за ракурсам даследчыцкай увагі. Адна з такіх дысцыплін – некрапалістыка як гістарычная і культуралагічная дысцыпліна, якая займаецца гісторыяй фарміравання і функцыянавання некропаляў як месцаў рэлігійнай, соцыё-культурнай, генеалагічнай памяці. Гісторыя і семантыка надмагільных помнікаў Беларусі з’яўляецца аб’ектам даследавання знанага некрапаліста Сяргея Грунтова. Пдф-версіі асобных яго артыкулаў змешчаны па спасылцы: https://nasb-by.academia.edu/SiarheiHruntou?fbclid=IwAR2bMpRpddu4NUc67XVoCEaqgs4hhf2G674EogoZAjPMifR-gAHNI5p2oNY

Сяргей Грунтоў
Continue reading Біябібліяграфія Сяргея Грунтова ў 2009-2020 гг.

Біябібліяграфія Сяргея Рыбчонка ў 1993-2020 гг.

Развіццё архівазнаўчага, крыніцазнаўчага, метадалагічнага аспектаў генеалогіі Беларусі як навуковай дысцыпліны ў 1990-2000-я гг. шчыльна звязана з асобай і дзейнасцю кандыдата гістарычных навук Сяргея Рыбчонка, які стаяў у вытоках многіх вядомых навуковых і асветніцкіх ініцыятыў у галіне. Пры яго непасрэдным удзеле ў 1994-1995 гг. НГАБ распрацаваў доўгатэрміновую праграму “Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі”, вынікам якой стала выданне “Гербоўніка беларускай шляхты”. Менавіта яго метадычка “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI – пачатку ХХ ст.” (Мінск, 2003) дагэтуль не страціла сваёй навуковай значнасці. Рыбчонак таксама з’яўляецца аўтарам першай абароненай кандыдацкай дысертацыі, якая цалкам тычыцца генеалогіі Беларусі. Пдф-версіі асобных публікацый змешчаны па спасылцы: https://nasb-by.academia.edu/SergueyRybchonok  

Сяргей Рыбчонак
Continue reading Біябібліяграфія Сяргея Рыбчонка ў 1993-2020 гг.