У верасні 2022 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ) пры Мінскім прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах генеалагічнай асветы. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, паглыбленне ў культурна-гістарычны кантэкст, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.
Публікацыя складзена на падставе матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, выкарыстаных у кантэксце падрыхтоўкі аўтара да канферэнцыі “Мінск і мінчане: 10 вякоў гісторыі”. Праналізаваны метрычныя кнігі аб шлюбе ў дачыненні да дзьвюх мінскіх цэркваў перыяду 1860-1865 гг.: Мінскага кафедральнага Свята-Духава Пятра-Паўлаўскага сабору і Мінскага гарадскога Кацярынінскага сабору. Усяго зафіксаваны 501 запіс аб шлюбе. Аналітыка пытання будзе прыведзена ў артыкуле да матэрыялаў канферэнцыі, а пералік прозвішчаў размяшчаецца тут.
Ніжэй прыводзіцца спіс нявест з пазнакамі ўзросту, статуса, месца пражывання, нумару асабістага шлюбу, веравызання. Але не пазначаюцца: дата шлюба, яго нумар, жаніх, храм як месца шлюбу, апускаюцца спасылкі на крыніцы. Уся гэтая інфармацыя ў аўтара.
Спіс гартаецца як зверху ўніз, так і злева направа.
Публікацыя складзена на падставе матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, выкарыстаных у кантэксце падрыхтоўкі аўтара да канферэнцыі “Мінск і мінчане: 10 вякоў гісторыі”. Праналізаваны метрычныя кнігі аб шлюбе ў дачыненні да дзьвюх мінскіх цэркваў перыяду 1860-1865 гг.: Мінскага кафедральнага Свята-Духава Пятра-Паўлаўскага сабору і Мінскага гарадскога Кацярынінскага сабору. Усяго зафіксаваны 501 запіс аб шлюбе. Аналітыка пытання будзе прыведзена ў артыкуле да матэрыялаў канферэнцыі, а пералік прозвішчаў размяшчаецца тут.
Ніжэй прыводзіцца спіс жаніхоў з пазнакамі ўзросту, статуса, месца пражывання, нумару асабістага шлюбу, веравызання. Але не пазначаюцца: дата шлюба, яго нумар, нявеста, храм як месца шлюбу, апускаюцца спасылкі на крыніцы. Уся гэтая інфармацыя ў аўтара.
Спіс гартаецца як зверху ўніз, так і злева направа.
Касцёл у в. Гарбачэва Полацкага пав. Віцебскай губерні (1913)
На старонках метрычных кніг Гарбачэўскай (Гарбачэўска-Абітоцкай) парафіі аб хросце згадваюцца прадстаўнікі 308 прозвішчаў, чые носьбіты хрысцілі сваіх дзяцей у адзначанай парафіі (спіс прадстаўлены ніжэй).
Традыцыйны разгляд метрычнай кнігі выключна як крыніцы для вырашэння дэмаграфічных і статыстычных задач не вычэрпвае ўсяго патэнцыялу гэтага віда дакументальных матэрыялаў. Для большага раскрыцця феномену існавання чалавека ў часе і прасторы праз метрыкі неабходны новыя падыходы, звязаныя з выкарыстаннем такіх гістарычных дысцыплін як рэгіянальная гісторыя, гістарычная антрапаніміка, генеалогія, крыніцазнаўства і г.д.
Фармальнай нагодай для мерапрыемства паслужыла падзея выдання першай часткі 8 тома «Гербоўніка беларускай шляхты» на літару «К». З вітальным словам выступіў Максім Дзмітрыевіч Макараў, кандыдат гістарычных навук, в.а. намесніка дырэктара НГАБ. У яго паведамленні былі адзначаны асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, анансаваны дасягненні па асноўных навуковых тэмах. З найбольш выбітных праектаў хацелася б адзначыць «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII ст.», «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917 гг.), «Фатаграфічныя матэрыялы НГАБ і інш».
15 мая 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны” з удзелам Алены Кароўчанка, вядомага ў Беларусі і за яе межамі спецыяліста ў галіне генеалогіі і прадстаўніцы слыннага роду Вернікоўскіх (па жаночай лініі). Мерапрыемства праводзілася ў межах рэспубліканскай акцыі “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны” і прымеркавана да Міжнароднага дня сем’яў (англ. International Day of Families), які традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца 15 мая. Свята абвешчана 20 верасня 1993 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да шматлікіх праблем сям’і.
Напярэдадні Вялікадня праваслаўных, 23 красавіка 2022 г. адбыўся апошні ў гэтым навучальным сезоне занятак Школы практычнай генеалогіі. Адбылося 8 тэарэтычных і 8 практычных заняткаў. Удасканаліўся навучальны працэс, курс узбагаціўся новымі аўтарскімі лекцыямі. З 16-ці 14 заняткаў адбылося ў рэжыме офлайн (выключэнне склалі дыстанцыйныя лекцыі, прачытаныя ў лютым).
Лунінецкі раён размешчаны ў цэнтры Беларускага Палесся, на яго поўдні
працякае рака Прыпяць. Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш
пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У 1795–1921 гг. заходняя
і цэнтральная частка раёна належыла да Пінскага павета Мінскай губерні
Расійскай імперыі, паўночная і ўсходняя – да Мазырскага павета той жа губерні, у
1921–1939 гг. уся тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета
Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Бешанковіцкі раён размешчаны на пераважна раўніннай тэрыторыі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, на поўдзень ад яе. Буйнейшымі прырэчнымі мястэчкамі на гандлёвым шляху паміж Віцебскам і Полацкам з’яўляліся Астроўна, Бешанковічы і Вула. На 2009 г. яго насельніцтва налічвала 18 516 чал., (у раённым цэнтры Бешанковічах на 01.01.2022 пражывала 6 909 чал.). Паслярэвалюцыйная гісторыя раёна пачынаецца ў 1924 годзе, калі на яго тэрыторыі былі створаны асобна Віцебскі, Бешанковіцкі, Сіроцінскі, Ульскі і Чашніцкі раёны. Апошняй значнай адміністрацыйнай зменай у адносінах да яго тэрыторыі стала перадача Каўлякоўскага сельсавета ў склад Шумілінскага раёна, якая адбылася 18 ліпеня 1985 г.