Адным з найбольш загадкавых у плане захаванасці і спектру генеалагічных крыніц сярод беларускіх паветаў Расійскай імперыі ўяўляецца Сенненскі павет Магілёўскай губерні. Па гэтай прычыне важна ўсяляк уводзіць ва ўжытак маладаследаваныя матэрыялы па гісторыі і генеалогіі яго насельніцтва.
Фонд Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі “Сенненская павятовая землеўладкавальная камісія” (1907–1917) складаецца з 207 адзінак захавання, дзе змяшчаецца інфармацыя аб разнастайных аспектах дзейнасці камісіі па аказанні дапамогі сялянам у пакупцы і землеўпарадкаванні пры хутарызацыі іх земляў.
Даведнік “Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)” (Мінск, 2014, 814 с.) змяшчае ёмкі артыкул аўтарства Ю.М. Снапкоўскага пра павятовыя паліцэйскія праўленні ў Магілёўскай губерні ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Для разумення функцый і відаў справаводчых дакументаў, якія ствараліся ў паліцэйскіх праўленнях, прывядзем яго цалкам (спасылкі да артыкула змешчаны ў самім выданні):
“Уездные полицейские управления были созданы на базе земских судов и городнических правлений в соответствии с высочайше утвержденными «Временными правилами об устройстве полиции в городах и уездах губерний, по общему учреждению управляемых» от 25 декабря 1862 г. Действовали в уездных городах и распространяли свою власть на весь уезд, за исключением городов с отдельным полицейским управлением. В 1863–1880 гг. подчинялись Департаменту полиции исполнительной, в 1880–1881 гг. – Департаменту государственной полиции, в 1881–1917 гг. – Департаменту полиции Министерства внутренних дел, а на местах – губернатору и губернскому правлению.
В Могилевской губернии уездные полицейские управления были учреждены согласно распоряжению Могилевского губернского правления от 16 марта 1863 г.
Во главе уездного полицейского управления стоял уездный исправник, назначаемый губернатором из местных дворян. Он являлся председателем общего присутствия, в состав которого входили помощник уездного исправника, дворянский заседатель, два сельских заседателя и один из ратманов городового магистрата. Помощник уездного исправника исполнял возлагаемые на него исправником дела и поручения, осуществлял надзор за делопроизводством и заведовал на правах городского пристава исполнительно-полицейскими обязанностями в тех уездных городах, где не были учреждены должности особых полицейских приставов Для ведения делопроизводства при полицейском управлении состояла канцелярия под заведованием секретаря. В штат управления также входили два столоначальника и регистратор. На канцелярские издержки, наем писарей, сторожей и рассыльных управлению выделялась установленная по штату сумма.
Адным з дастаткова пашыраных пытанняў, якія задаюцца даследчыкамі уласнай
сямейнай гісторыі, з’яўляецца пытанне пошуку інфармацыі аб растраляных і
вывезеных з Беларусі ў акупацыю. Дзе шукаць такія звесткі?
Безумоўна, такая інфармацыя не магла не цікавіць савецкую ўладу, якая ў ліпені 1944 года пачала займаць тэрыторыю Беларусі, вызваленую ад захопнікаў. У кожным з вызваленых раёнаў складаліся “камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў, здзейсненых нямецка-фашысцімі акупантамі”. Як правіла, у іх склад уваходзілі: старшыня або намеснік старшыні райвыканкама, члены мясцовых камітэта РККП(б)Б, камітэта РКВЛКСМ, аддзялення НКУС, Народнага суда і органаў здравааховы.
Большасць з нас, хто зацікавіўся
сваім радаводам, пачынаў ці пачынае
свае даследчыцкія клопаты з перыяда
нараджэння бабуль і дзядуль, або прабабуль
і прадзядуль. Як правіла, такім перыядам
з’яўляецца міжваенны час з 1918 па 1939 гг.
Часта атрымаліваецца так, што пра бацькоў
людзей, якія нарадзіліся ў гэты час, мы
ведаем яшчэ менш, а таму маем надзею на
інтэрнет-рэсурсы , а таксама на захаваныя
архіўныя крыніцы.
З ліку архіўных крыніц, перадусім, увагу прыцягваюць нашумелыя метрычныя кнігі, якія вяліся ў акрэслены прамежак часу толькі там, дзе не было савецкіх органаў улады (легальна толькі ў межах Заходняй Беларусі), а таксама матэрыялы архіваў органаў ЗАГС, якія захаваліся па прычыне ваенных падзей 1941-1945 гг. слаба і нераўнамерна, ды і доступ да іх ускладнены па шэрагу прычын.
Апошнія дзесяцігоддзі знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
ўяўляюць сабой перыяд асабліва актуальны пры правядзенні генеалагічных
даследаванняў. Менавіта з яго часцей за ўсё і пачынаецца праца ў гістарычных
архівах над уласным радаводам. Пра гэты перыяд, перыяд другой паловы ХІХ –
пачатку ХХ ст., і будзе весціся гаворка ў дадзеным артыкуле.