Tag Archives: выкупы зямлі



Колькі было шляхты ў Беларусі і куды яна падзелася: гутарка з Вітальдам Ханецкім

Часта можна пачуць, што ці не ў кожнага беларуса ў жылах цячэ хаця б кропелька шляхецкай крыві. Але ці праўда гэта? На гэтае і іншыя пытанні супольнага генеалагічнага праекту беларускага генеалагічнага парталу Radawod.by і хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info адказвае вядомы беларускі даследчык, спецыяліст па шляхецкай генеалогіі Вітальд Ханецкі.

Chanecki

- Часта можна пачуць, што амаль у кожнага беларуса так ці інакш ёсць шляхецкія карані. Наколькі праўдзівае такое сцвярджэнне? Ці сапраўды на нашых землях да 10-12% насельніцтва складала шляхта?

- Я не выключаю, што даходзіла да 15%. І калі глыбока пакапацца ў радаводах нават сялянскіх родаў можна знайсці шляхетных продкаў. Усё гэта пачалося з ХІХ стагоддзя, калі пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі пачаліся “разборы шляхты”. Тады многіх шляхцічаў адсунулі ў бяднейшыя станы, і паволі, з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, шляхецкія роды пачалі мяшацца з сялянскімі. Раней было немагчыма, каб шляхціч ажаніўся з сялянкай. Месцамі такое становішча нават захоўвалася да Другой сусветнай вайны, і толькі вайна ўжо перакраіла ўсе гэтыя старажытныя традыцыі.

Чытаць далей



Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Ва ўмовах незахаванасці метрычных кніг, як крыніц прамой генеалагічнай інфармацыі, за канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзяў, асаблівую каштоўнасць набываюць іншыя гістарычныя дакументы, якія могуць змяшчаць звесткі з гісторыі сям’і і генеалагічную інфармацыю.

04

Чытаць далей