Tag Archives: вусная гісторыя



Лекцыя для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

27 студзеня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся занятак для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі. У першай частцы Вадзім Валер’евіч Урублеўскі распавёў пра гісторыю архіўнай справы, мінулае і сучаснасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прадэманстраваў яго выданні, паказаў прыклады асноўных генеалагічных крыніц. У другой частцы Яўген Станіслававіч Глінскі, супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў архіва, распавёў пра вопыт даследавання радаводу сваіх продкаў – вольных людзей з маёнтка Пырашава князя Дамініка Радзівіла, а таксама падзяліўся досведам у справе выяўлення фальсіфікаваных дакументаў.

106_1782

Вадзім Урублеўскі (на пярэднім плане) і Яўген Глінскі (выступае перад слухачамі)

106_1784 106_1789



Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)

Парады да складання радаводу:

1) Апытанне дзядуль і бабуль, прадзядуль і прабабуль, іх братоў і сясцёр, іх землякоў і сяброў па жыцці, усіх, хто можа распавесці пра Ваш радавод.

а) Для генеалогіі асабліва важныя: прозвішча (для жанчын – дзявочае), імя, імя па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і хрышчэння, шлюбу, жыхарства і смерці. Таксама цікавыя сямейныя і асабістыя мянушкі.
б) Для гісторыі роду – успаміны чалавека аб сваіх дзядах і бацьках, уласным асабістым жыцці, падзеях з жыцця дзяржавы і грамадства; развагі і адносіны да розных праяў жыцця.

Чытаць далей