Tag Archives: Сустрэча



Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): выступленне ў Лідскай раённай бібліятэцы (18.01.2017)

18 студзеня 2017 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны): паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі”.

Падчас выступлення быў акрэслены агульны парадак даследавання сваіх каранёў, адзначаны асноўныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне дарэвалюцыйнага перыяда, звернута ўвага на месцы іх захавання. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і асобныя грамадскія актывісты.

Чакаем запрашэнняў з іншых раённых устаноў культуры!

18.01.2017

106_1770


09. Героспіс Глаўдзеляў (1786)
106_1772

 

 



Сустрэча з сям’ёй Аркадзьевых

Сустрэча з сям’ёй Аркадзьевых на тэму гісторыі роду (09.12.2014)

9 снежня (аўторак) пры падтрымцы Духоўна-асветніцкага цэнтру пры Доме праваслаўнай кнігі адбудзецца сустрэча з Уладзімірам і Таццянай Аркадзьевымі на тэму: “Гісторыя роду. Духоўная сувязь са сваім родам. Метадалогія і тэхніка складання родавага дрэва”.

Час правядзення: 18.30.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Гікалы, д. 5, памяшканне 103 А, уваход пад светавым табло, побач з рэстаранам “Гвоздзь”.

Даведкі па тэлефоне:  8(017)2131377, 8(017)2286324 (рэдакцыя газеты «Аднак»)