Tag Archives: шляхта



Нашчадак крыжакаў, літвін, патрыёт: гісторык Зміцер Юркевіч разбурае міфы пра Тадэвуша Рэйтана

Улетку ў былым маёнтку Грушаўка ў Ляхавіцкім раёне адбудзецца чарговы фэст, прысвечаны асобе выбітнага мясцовага ўраджэнца Тадэвуша Рэйтана. З гэтай нагоды генеалагічны партал Radawod.by і хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info паразмаўлялі са старшыёй Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, даследчыкам і папулярызатарам памяці аб ім Змітром Юркевічам.

FB_IMG_1528811608389

Чытаць далей



Колькі было шляхты ў Беларусі і куды яна падзелася: гутарка з Вітальдам Ханецкім

Часта можна пачуць, што ці не ў кожнага беларуса ў жылах цячэ хаця б кропелька шляхецкай крыві. Але ці праўда гэта? На гэтае і іншыя пытанні супольнага генеалагічнага праекту беларускага генеалагічнага парталу Radawod.by і хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info адказвае вядомы беларускі даследчык, спецыяліст па шляхецкай генеалогіі Вітальд Ханецкі.

Chanecki

- Часта можна пачуць, што амаль у кожнага беларуса так ці інакш ёсць шляхецкія карані. Наколькі праўдзівае такое сцвярджэнне? Ці сапраўды на нашых землях да 10-12% насельніцтва складала шляхта?

- Я не выключаю, што даходзіла да 15%. І калі глыбока пакапацца ў радаводах нават сялянскіх родаў можна знайсці шляхетных продкаў. Усё гэта пачалося з ХІХ стагоддзя, калі пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі пачаліся “разборы шляхты”. Тады многіх шляхцічаў адсунулі ў бяднейшыя станы, і паволі, з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, шляхецкія роды пачалі мяшацца з сялянскімі. Раней было немагчыма, каб шляхціч ажаніўся з сялянкай. Месцамі такое становішча нават захоўвалася да Другой сусветнай вайны, і толькі вайна ўжо перакраіла ўсе гэтыя старажытныя традыцыі.

Чытаць далей



Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” (літара “Д”) адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (10.05.2018)

10 траўня 2018 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя V тома гісторыка-генеалагічнага выдання “Гербоўнік беларускай шляхты”, прысвечанага радаводам шляхецкіх фамілій, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Д”.

Д

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чытаць далей