Tag Archives: радавод



Выпускны занятак Школы Практычнай генеалогіі (26.04.2015)

26 красавіка 2015 г. адбыўся апошні ў гэтым сезоне занятак Школы Практычнай генеалогіі. Ужо другі год запар выпускны ШПГ адбываецца на праваслаўны дзень жанчыны – дзень Памяці жанчын-міраносіц. “Міраносіцы і апосталы – вобраз двух бакоў нашага жыцця: пачуцця і разважлівасці. Без пачуцця – жыццё не жыццё; без разважлівасці – жыццё сляпое, шмат марнуецца і нямнога добрага плёну прыносіць. Трэба спалучаць адно і другое” (Св. Феафан Затворнік).

Чытаць далей


106_6962

Выступленне на моўных курсах “Моваведа” (16.04.2015)

16 красавіка 2015 г. у межах моўных курсаў “Моваведа” на Арт-сядзібе гандлёвага цэнтра “Маскоўскі-Венскі” (Мінск, пр. Незалежнасці, 58) адбылася сустрэча Вадзіма Урублеўскага з удзельнікамі згаданай ініцыятывы. Слухачы азнаёміліся з пакліканнем і сутнасцю генеалогіі як сферы дзейнасці, атрымалі ўяўленне аб генеалагічных дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду, пабачылі архіўныя копіі.

Чытаць далей



Выступленне Юрася Матусевіча на тэму “Вопыт даследавання гісторыі і генеалогіі асобнага шляхецкага роду (на прыкладзе Матусевічаў)” ў Школе Практычнай генеалогіі (05.04.2015)

5 красавіка 2015, на Вербную нядзелю па праваслаўным календары, у прыходзе Мікалая Японскага адбылося выступленне Юрыя Матусевіча, даследчыка генеалогіі свайго роду і каардынатара сайта “Планета Матусевічаў” (www.matusewicz.org).

Чытаць далей



Выступ Апанаса Бацяноўскага на занятках Школы Практычнай генеалогіі ў прыходзе Св. Мікалая Японскага

18 студзеня 2015 г. напярэдадні Свята Хрышчэння Гасподняга ў рамках чарговага занятка Школы Практычнай генеалогіі ў прыходзе Св. Мікалая Японскага перад слухачамі адбылося выступленне Апанаса Леанідавіча Бацяноўскага, паэта і музыкі, аўтара грунтоўнага даследавання, прысвечанага ўласнаму радаводу.

Чытаць далей



1 лістапада 2014 г. прайшло XXХ пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД”

Паслухалі даклад краязнаўцы Уладзіміра Стэфановіча на тэму  “Вопыт пабудовы радаводу Стэфановічаў”.

Таксама абмеркавалі выданне “Гербоўнік беларускай шляхты” (літара “В”). Том 3.

Пра наступнае паседжанне будзе паведамлена загаддзя праз сайт і пра суполкі ў сацыяльных сетках!

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Чытаць далей



Выступ кіраўніка гуртка “Радавод” на курсах беларускай мовы ў Баранавічах

10 верасня 2014 у рамках заняткаў моўна-асветніцкіх курсаў “Мова Нанова” ў гор. Баранавічы адбыўся выступ Вадзіма Урублеўскага на тэму: “Генеалогія як спосаб самапазнання”.

Чытаць далей