Tag Archives: гурток радавод


Tadeusz_Reytan_111-reg

18 лютага 2016 г.(чацвер) адбудзецца сустрэча гуртка “Радавод”

18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Чытаць далей


010

Лекцыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (23.01.2015)

23 студзеня 2015 (пятніца) у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55) адбылося азнаямляльнае мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікам згаданай установы Вадзімам Урублеўскім для навучэнцаў Школы Практычнай генеалогіі, катэхізатарскіх курсаў пры Мінскім духоўным вучылішчы, прыхаджан храма Мікалая Японскага ў Мінску (усяго 21 слухач).

Чытаць далей



Акцыя “Бесмяротны полк” адбылася ў адным з праваслаўных прыходаў Мінска 09.05.2015

Памяць аб апошняй вайне ўпарта крочыць за плячыма ўжо не першага пакалення, народжанага пасля яе. Яна не забываецца не толькі з-за колькасці страт і жудасці падзей, не толькі з-за гераізму і ахвярнасці ўдзельнікаў. Яна – агульны звон памяці аб мінулых пакаленнях, што напрацягу шматвяковай і шматпакутнай беларускай гісторыі перанеслі шэраг цяжэйшых выпрабаванняў і пры гэтым далі жыццё нам, а разам з ім здольнасці любіць і ствараць.

Чытаць далей



Выпускны занятак Школы Практычнай генеалогіі (26.04.2015)

26 красавіка 2015 г. адбыўся апошні ў гэтым сезоне занятак Школы Практычнай генеалогіі. Ужо другі год запар выпускны ШПГ адбываецца на праваслаўны дзень жанчыны – дзень Памяці жанчын-міраносіц. “Міраносіцы і апосталы – вобраз двух бакоў нашага жыцця: пачуцця і разважлівасці. Без пачуцця – жыццё не жыццё; без разважлівасці – жыццё сляпое, шмат марнуецца і нямнога добрага плёну прыносіць. Трэба спалучаць адно і другое” (Св. Феафан Затворнік).

Чытаць далей



33-е пасяджэнне ГДГ “Радавод”

8 кастрычніка 2015 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
Чытаць далей


106_6962

Выступленне на моўных курсах “Моваведа” (16.04.2015)

16 красавіка 2015 г. у межах моўных курсаў “Моваведа” на Арт-сядзібе гандлёвага цэнтра “Маскоўскі-Венскі” (Мінск, пр. Незалежнасці, 58) адбылася сустрэча Вадзіма Урублеўскага з удзельнікамі згаданай ініцыятывы. Слухачы азнаёміліся з пакліканнем і сутнасцю генеалогіі як сферы дзейнасці, атрымалі ўяўленне аб генеалагічных дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду, пабачылі архіўныя копіі.

Чытаць далей



Выступленне Юрася Матусевіча на тэму “Вопыт даследавання гісторыі і генеалогіі асобнага шляхецкага роду (на прыкладзе Матусевічаў)” ў Школе Практычнай генеалогіі (05.04.2015)

5 красавіка 2015, на Вербную нядзелю па праваслаўным календары, у прыходзе Мікалая Японскага адбылося выступленне Юрыя Матусевіча, даследчыка генеалогіі свайго роду і каардынатара сайта “Планета Матусевічаў” (www.matusewicz.org).

Чытаць далей


106_8668

Выступленне Васіля Юршы на тэму “Асаблівасці пошуку генеалагічнай інфармацыі ў архівах” ў Школе Практычнай генеалогіі (08.03.2015)

8 сакавіка 2015, у дзень Памяці Грыгорыя Паламы, адбылася сустрэча слухачоў Школы Практычнай генеалогіі з гісторыкам, краязнаўцам і паэтам Васілём Адамавічам Юршам, які падзяліўся з аўдыторыяй сваім досведам у вобласці архіўных пошукаў і сістэматызацыі адшуканай інфармацыі. У кантэксце выступлення адбыўся паказ роліка аб ім, знятага для тэлеканала “Мір”. Шлях самапазнання праз пошук сваіх каранёў прывёў выступоўцу да глабальнай працы па гісторыі шляхты яго рэгіёна, а менавіта Ашмяншчыны.

Чытаць далей

 

7 сакавіка 2015 г. (субота) XXХІ пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД”

7 сакавіка 2015 г. (субота) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца XXХІ пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

 1)      Грамадскія генеалагічныя праекты ў Беларусі (сённяшні стан).Выступленне Вадзіма Урублеўскага, кандыдата гістарычных навук, намесніка старшыні ГДГ “Радавод”.

2)      Навінкі айчыннай і замежнай бібліяграфіі або новыя публікацыі па тэме генеалогіі Беларусі. Выступленне Сяргея Рыбчонка, кандыдата гістарычных навук, кансультанта ГДГ “Радавод”.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 7 сакавіка 2015 г. (субота), 14.30, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), збор каля кафедры крыніцазнаўства (ауд. № 20, другі паверх).

 

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Кантакты:
+375293998733 (velcom),
slepovron@mail.ru,
http://www.facebook.com/radavod,
http://vk.com/radavod,
http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html