Дакументы аб выкупе зямлі арандатарамі як малавядомая крыніца па гісторыі сям’і

Ва ўмовах незахаванасці метрычных кніг, як крыніц прамой генеалагічнай інфармацыі, за канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзяў, асаблівую каштоўнасць набываюць іншыя гістарычныя дакументы, якія могуць змяшчаць звесткі з гісторыі сям’і і генеалагічную інфармацыю.

04

Звернемся да наступных заканадаўчых актаў:

1893, 19 студзеня – выданне “Пастановы аб пазямельным уладкаванні “рускіх” арандатараў праваслаўнага веравызнання”. Адпаведна яе праваслаўныя арандатары, якія на дамоўных умовах валодалі зямлёй у адным месцы больш за 40 год, маглі набываць зямлю ў прыватную ўласнасць.

1903, 17 сакавіка – закон аб праве выкупаць зямельныя надзелы тым асобам, у тым ліку каталікам, якія арандавалі зямлю на адным месцы да паўстання 1863 (маглі паходзіць з вольных станаў, у тым ліку з адпушчаных на волю да 20.11.1857 прыгонных сялян).

З’ява знайшла адбітак у матэрыялах губернскіх па сялянскіх справах прысутнасцяў, фонды якіх захоўваюцца ў гістарычных архівах Беларусі ў Мінску і Гародні. У прыватнасці, справы аб выкупе зямлі могуць уключаць вельмі разнастайную дакументацыю:

1)    Прашэнні аб дазволе выкупаць зямлю ў памешчыка;

2)    Скаргі на рашэнні неадменнага члена павятовага з’езда і павятовай па сялянскіх справах прысутнасці аб адмаўленні ў праве выкупа.

3)    Пастановы аб дазволе права выкупа зямлі з уласнасці памешчыка;

4)    Выкупны акт з пазначэннем колькасці дзесяцін выкупаемага надзелу і месцам яго размяшчэння.

5)    Папярэднія арэндныя дамовы арандатара з землеўласнікам з рэгламентаванымі ўмовамі арэнды.

6)    Выпіскі з метрычных кніг, рэвізскіх сказак, спавядальных ведамасцяў і пасямейных спісаў, якія сведчаць аб непрыгонным стане прашэнцаў да часу адмены прыгоннага права.

24.06.2017


05 06а 06б 06в 06г

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


2 + 5 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>