Category Archives: Некрапалістыка



Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)

Парады да складання радаводу:

1) Апытанне дзядуль і бабуль, прадзядуль і прабабуль, іх братоў і сясцёр, іх землякоў і сяброў па жыцці, усіх, хто можа распавесці пра Ваш радавод.

а) Для генеалогіі асабліва важныя: прозвішча (для жанчын – дзявочае), імя, імя па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і хрышчэння, шлюбу, жыхарства і смерці. Таксама цікавыя сямейныя і асабістыя мянушкі.
б) Для гісторыі роду – успаміны чалавека аб сваіх дзядах і бацьках, уласным асабістым жыцці, падзеях з жыцця дзяржавы і грамадства; развагі і адносіны да розных праяў жыцця.

Чытаць далей

   

Правілы дэтальнага апісвання могілак

01. Правілы дэтальнага апісвання могілак (рэкамендацыі Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры РБ):

1. Вызначэнне афіцыйнай назвы могілак на афіцыйнай мове тэрыторыі і традыцыйнай (пабытовай) назвы. Вызначэнне адміністрацыйнай прыналежнасці і падначаленасці могілак, дакладнага адрасу з усімі рэквізітамі і тэлефонамі адміністрацыі. Вызначэнне тапаграфічнага становішча аб’екта.

Чытаць далей



Прэзэнтацыя сайту www.niekropali.by па паседжанні гуртка “Радавод”

281cd2db5e5bУшаноўванне памяці аб продках не магчыма без зберажэння таго, што засталося пасля іх – рэчаў, дакументаў, мемуараў, урэшце магіл. Могілкі – месцы сённяшняга спачыну і будучага Ўваскрэсення безлічы прадстаўнікоў беларускай нацыі. Абавязак сённяшняга пакалення – клапаціцца аб іх, аддаючы даніну павагі часу і лёсу сваіх далёкіх і блізкіх продкаў.

Чытаць далей



Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда

Сяргей Міскевіч,
краязнаўца, даследчык гісторыі і культуры беларускіх татар.
Матэрыялы да выступу на паседжанні ГДГ “Радавод” 14 сакавіка 2013 г.

Афіцыйная назва – Мусульманскія могілкі

Традыцыйная назва – Мізар (сярод мясцовых татараў), Татарскія могілкі

Тэрытарыяльная прыналежнасць – у межах горада Ўзда, Мінская вобласць, Беларусь.

Адміністрацыйная прыналежнасць – мусульманская абшчына г. Узда

Населеныя пункты – Узда, Возера, Мінск, Смілавічы, Капыль.

Чытаць далей



Род і сям’я ў сімволіцы надмагільных помнікаў

Сяргей Грунтоў

Могілкі фарміраваліся, як адзін з найбольш істотных сегментаў беларускай народнай прасторы, які замыкае на сябе цэлы шэраг калектыўных рытуальных практык. У сялянскіх уяўленнях нябожчык разумеўся ў двух сэнсах: як цела і як душа. Падчас пахавальнага абраду пасля развітання з памерлым цела змяшчаюць у магілу і засыпаюць. Той насып, які атрымліваецца над магілай, у значнай ступені атаясамляецца ў сялянскай культуры з самім целам. Адпаведна, тое што мы называем камунікатыўным фокусам, тое на што чалавек звяртае ўвагу, тое з кім гаворыць чалавек, куды накіраваны яго зрок і плач, гэта сам надмагільны насып. На другім этапе абраду, які звычайна праходзіў праз год, над гэтым насыпам ставіўся помнік. Звычай восеньскага памінання памерлага на могілках на другі год пасля смерці і ўзвядзення пры гэтым помніка атрымаў у народзе найменне “прыкладзінаў”. Часцей помнік будаваўся з дрэва ў форме крыжа, радзей узводзіўся ў выглядзе каменнага надмагілля. Пры гэтым чалавек, звяртаючыся да свайго памерлага, звяртаецца ужо не столькі да насыпа, колькі да помніка. У нейкім сэнсе гэты помнік сам па сабе адпавядае нябожчыку. Чытаць далей