Выступленне Зміцера Дразда на тэму “Вопыт даследавання гісторыі і генеалогіі сялянскіх радоў і шляхецкіх фамілій Мінскай губерні (на прыкладзе Драздоў, Мохартаў і інш.)” ў ШПГ

Спадар Зміцер Дрозд ужо ў другі раз прымае ўдзел у праекце. За мінулы год у яго жыцці адбыліся дзве важныя генеалагічныя падзеі – ён ажаніўся і займеў сына. Акурат з паведамлення аб гэтых радасных навінах і пачаўся яго выступ. Далей былі агучаны асобныя сюжэты з гісторыі і генеалогіі роду Драздоў і пародненых з імі сем’яў. У паведамленні закраналіся важныя генеалагічныя крыніцы і методыка працы з імі. Асаблівая ўвага была звернута на лёс прадстаўнікоў роду ў ХХ ст.

Зміцер Міхайлавіч Дрозд – грамадскі дзеяч, публіцыст, гісторык і фатограф. Ён жа з’яўляецца аўтарам такіх важных генеалагічных даведнікаў як «Землевладельцы Минской губернии 1861 – 1900: справочник, 2-е изд., испр. И доп. / Дмитрий Дрозд. – Минск: Медисонт, 2012»; «Землевладельцы Минской губернии 1900–1917 гг.: справочник. – Мн., 2013»; «Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет // Rejestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński. 1775. – Мінск, 2014».

106_6370

 

02.09.2015

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


6 + 3 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>