106_8668

Выступленне Васіля Юршы на тэму “Асаблівасці пошуку генеалагічнай інфармацыі ў архівах” ў Школе Практычнай генеалогіі (08.03.2015)

8 сакавіка 2015, у дзень Памяці Грыгорыя Паламы, адбылася сустрэча слухачоў Школы Практычнай генеалогіі з гісторыкам, краязнаўцам і паэтам Васілём Адамавічам Юршам, які падзяліўся з аўдыторыяй сваім досведам у вобласці архіўных пошукаў і сістэматызацыі адшуканай інфармацыі. У кантэксце выступлення адбыўся паказ роліка аб ім, знятага для тэлеканала “Мір”. Шлях самапазнання праз пошук сваіх каранёў прывёў выступоўцу да глабальнай працы па гісторыі шляхты яго рэгіёна, а менавіта Ашмяншчыны.

Першы том новага выдання Васіля Юршы пад назвай “Ашмянскі край. Шляхецкія роды на Ашмяншчыне” (Мінск, 2015) адным з першых увайшоў у збор новастворанай бібліятэкі ШПГ. Праца складзена ў форме спіса. Упершыню аўтарам зроблена спроба сістэматызаваць адасобленыя звесткі аб шляхецкіх родах ВКЛ, якія валодалі землямі на тэрыторыях Ашмяншчыны да 1566 г., Ашмянскага павета ў 1566-1795 гг., аб нашчадках шляхецкіх родаў, якія валодалі землямі на тэрыторыі Ашмянскага павета ў 1795-1920 гг., а таксама аб прадстаўніках расійскіх дваранскіх родаў, якія з’явіліся ў Ашмянскім павеце пасля трэццяга раздзела Рэчы Паспалітай. Другую частку кнігі складаюць пакаленныя роспісы ашмянскай шляхты Багушэвічаў, Дакурнаў, Лянкоўскіх, Мейнартовічаў, Магільніцкіх, Снежкаў (Снешкаў), Шумкоўскіх (Шымкоўскіх), Юршаў са Скірмантаў. У трэцяй частцы кнігі змяшчаюцца каляровыя выявы гербаў ашмянскай шляхты.

106_4495

 

 

 

 

 

Напрыканцы спадару Васілю былі ўручаны сімвалічныя падарункі, а жанчыны з ліку прысутных атрымалі белыя хрызантэмы з нагоды царкоўнага свята, галоўнае значэнне якога – адкрыццё чалавеку праз Праабражэнне Гасподняе шляху да пазнання Бога.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


2 + 9 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>