Выступленне Юрася Матусевіча на тэму “Вопыт даследавання гісторыі і генеалогіі асобнага шляхецкага роду (на прыкладзе Матусевічаў)” ў Школе Практычнай генеалогіі (05.04.2015)

5 красавіка 2015, на Вербную нядзелю па праваслаўным календары, у прыходзе Мікалая Японскага адбылося выступленне Юрыя Матусевіча, даследчыка генеалогіі свайго роду і каардынатара сайта “Планета Матусевічаў” (www.matusewicz.org).

Спадар Юрый распавядаў пра пачатак сваіх даследаванняў, які быў пакладзены ў 1991 годзе, першасныя пошукі, працу з архіўнымі дакументамі, ДНК-аналіз, наведванне родавых сяліб. Адбылася дэманстрацыя падаркавых рэчаў з родавым атрыбутам (гербам), а таксама разгалінаванага дрэва роду Матусевічаў з колішняй Шацкай воласці Ігуменскага павету Мінскай губерні.

Азнаёміцца з радаводам можна па спасылцы.
02.09.2015

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


9 − 4 =