Выступ Віктара Канстанцінавіча Крэсса на занятках Школы Практычнай генеалогіі ў прыходзе Св. Мікалая Японскага

8 лютага 2015 г. у рамках чарговага занятка Школы Практычнай генеалогіі ў прыходзе Св. Мікалая Японскага перад слухачамі адбылося выступленне Віктара Канстанцінавіча Крэсса.


Спадар Віктар – інжынер па прафесіі, гісторык-храніст па стане душы. Ён аўтар грунтоўнага даследавання, прысвечанага роду па лініі маці, які вядомы сваім гучным прозвішчам – Панятоўскі.

 

У сваім аповедзе спадар Віктар закранаў філасофскія аспекты зацікаўлення дадзенай тэмай, свае першыя крокі да пазнання мінулага, тычыўся методыкі пошуку, але болей распавядаў пра крыніцы інфармацыі і ўласна гісторыю сваіх гарачых і ваяўнічых продкаў і суродзічаў. Выступленне суправаджалася дэманстрацыяй матэрыялаў сямейнага архіва. Асаблівасць сустрэчы палягала ў значнай колькасці зацікаўленых сваякоў спадара Віктара, якія прыйшлі падтрымаць яго на мерапрыемстве.

 

Родны дзядзька спадара Віктара – Іосіф Панятоўскі – аказаўся бацькам сяміюраднай сястры кіраўніка ШПГ Вадзіма Урублеўскага, адпаведна яго жонка – шасціюрадная сястра бацькі апошняга.

 

Пазнанне сваіх каранёў адназначна збліжае!

 

03.03.2015

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


+ 2 = 6

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>