ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ

У верасні 2013 г. пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, пачне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі, створаная з мэтай асветы прыхаджан храма і ўсіх хто жадае дасягнуць духоўнага самапазнання, знайсці звесткі пра сваіх продкаў, выхаваць дзяцей на прыкладах родавай гісторыі.
Заняткі будуць улучаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабістую практыку ў складанні радаводу і духоўным усведамленні гісторыі свайго роду, дэманстрацыю гістарычных дакументаў, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў гэтай сферы.

Вучэбная ініцыятыва разлічана га дарослых (з 18 год і старэйшых). Запіс у Школу будзе ісці цягам жніўня месяца.
Месца размяшчэння храма – г. Мінск, вул. Лідская, д. 12, тры прыпынкі ў бок Ждановіцкага рынка ад ст. м. Каменная горка (прыпынак «Дамброўка», аўтобусы № 125, 140).
Тэрміны правядзення – два разы ў месяц (з 8 верасня 2013 г. па 4 мая 2014 г.).
Час правядзення – 12.00-13.00 (пасля Уваскрэснай Божай літургіі).
Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (на жаданне слухачоў).
Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.
Усім, хто жадае праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя іерэя Паўла (Сярдзюка), настаяцеля прыходу ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі пра сябе:
1) Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.
2) Дата і месца нараджэння.
3) Род заняткаў.
4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
5) Генеалагічныя звесткі пра бацькоў, бабуль і дзядуль (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя дачыненні). Дадзеная інфармацыя патрэбна, каб даць кампетэнтную дапамогу для самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.
Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прыносьце асабіста ў рукі альбо дасылайце на электронную пошту скарбніку прыходу Веры Пятроўне Мошкінай (moshkina@cosmostv.by) або выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru). Тэрмін падачы – да 1 верасня 2013 г.

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў:

1. Генеалогія і сумежныя навукі. Духоўныя асновы генеалогіі ў кантэксце праваслаўнага багаслоўя (8 верасня 2013).
2. Першыя крокі генеалагічнага пошуку: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (22 верасня 2013).
3. Паходжанне і фармаванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты шлюбнага права і адносін да інстытута сям’і да рэвалюцыі (6 кастрычніка 2013).
4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (20 кастрычніка 2013).
5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (3 лістапада 2013).
6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (17 лістапада 2013)
7. Правіла і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (1 снежня 2013).
8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (15 снежня 2013).
9. Генеалогія шляхты Беларусі: спецыфіка працы з шляхецкім радаводам (12 студзеня 2014).
10. Генеалогія шляхты Беларусі: практычны занятак, выступленне спецыяліста (26 студзеня 2014).
11. Генеалогія мяшчанства Беларусі: спецыфіка працы з мяшчанскім радаводам (9 лютага 2014).
12. Генеалогія мяшчанства Беларусі: практычны занятак, выступленне спецыяліста (23 лютага 2014).
13. Генеалогія сялянства Беларусі: спецыфіка працы з сялянскім радаводам (9 сакавіка 2014).
14. Генеалогія сялянства Беларусі: практычны занятак, выступленне спецыяліста (23 сакавіка 2014).
15. Генеалогія духавенства Беларусі: спецыфіка працы з радаводам (6 красавіка 2014).
16. Генеалогія духавенства Беларусі: практычны занятак, выступленне спецыяліста (20 красавіка 2014).
17. Падвядзенне вынікаў (4 мая 2014).

Ахвяраванні ў дапамогу храму прымаюцца на добраахвотнай аснове пасля кожнага занятку.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 9 = 9

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>