Радавод святара Івана Фёдаравіча Струкоўскага

427860_554289467956141_1796065265_nГенеалогія складаецца з біяграфій разнастайных людзей аб’яднаных адзінствам крэўнага паходжання і падобным псіхалагічным партрэтам. Аднак шлях кожнага чалавека своеасаблівы і непаўторны. Пры гэтым адметнай непаўторнасцю розніцца шлях праведніка, які прайшоў усе выпрабаванні лёсу, захаваўшы вернасць сваёй ісціне. Адным з такіх герояў свайго часу быў протаіерэй Іван Фёдаравіч Струкоўскі (1895–1991, на здымку), настаяцель Целяханскай праваслаўнай царквы (1932–1991).

18 красавіка 2013 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ адбылося XXIV пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

Радаводу Івана Фёдаравіча Струкоўскага быў прысвечаны даклад намесніка старшыні ГДГ “Радавод”, супрацоўніка аддзела публікацыі НГАБ Вадзіма Валер’евіча Урублеўскага. У аповедзе прыгадалі родапачынальніка – святара Малешаўскай царквы Мазырскага павета Івана Струкоўскага, ягонага сына – святара Рэмельскай царквы Мазырскага павета Паўла, унука – святара Загальскай царквы Рэчыцкага павета Івана, праўнука – святара Прылуцкай царквы Мінскага павета Анастасія, прапраўнука – харызматычнага святара Старажоўскай царквы Мазырскага павета, затым Грозаўскай царквы Слуцкага павета, Цітвянскай царквы Ігуменскага павета Фёдара Анастасьевіча Струкоўскага (1864–1932), бацькі целяханскага святара.

Даследаванне будуецца на матэрыялах кліравых ведамасцяў Мінскай епархіі за 1796 – 1912 гг., дакументах судовага справаводства Мінскага акруговага суда, Мінскай духоўнай кансісторыі, Мінскай губернскай па сялянскіх справах прысутнасці, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ).

Разам адбылася прэзентацыя фотаздымкаў і калекцыі дакументаў з архіву сям’і Струкоўскіх, сабраных і прапанаваных збіральніцай матэрыялаў вуснай гісторыі Вольгай Сяргееўнай Івановай.

Пасяджэнне скончылася прэзентацыяй кнігі іерэя Гардзея Шчаглова “1863 год: невядомыя старонкі” і кава-хвілінкай.

Да ўдзелу ў пасяджэннях гуртка запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца каранямі свайго роду і кіруецца ўстойлівым жаданнем праз пазнанне жыццёвага шляху продкаў лепш спазнаць сябе і акрэсліць свой шлях да ісціны!

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


4 − = 1

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>