Прэзэнтацыя сайту www.niekropali.by па паседжанні гуртка “Радавод”

281cd2db5e5bУшаноўванне памяці аб продках не магчыма без зберажэння таго, што засталося пасля іх – рэчаў, дакументаў, мемуараў, урэшце магіл. Могілкі – месцы сённяшняга спачыну і будучага Ўваскрэсення безлічы прадстаўнікоў беларускай нацыі. Абавязак сённяшняга пакалення – клапаціцца аб іх, аддаючы даніну павагі часу і лёсу сваіх далёкіх і блізкіх продкаў.

Акрамя сакральнай каштоўнасці могілкі спрыяюць спасціжэнню генеалогіі. Так, многія надмагільныя помнікі падаюць звесткі аб пахаваных пад імі: прозвішчы, імёны, даты жыцця. З асобных надпісаў відаць роднасныя сувязі нябожчыкаў, у эпітафіях адлюстраваны адносіны да іх з боку жывых сваякоў.

23 траўня 2013 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ адбылося XXV пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

Грамадскі дзеяч, гісторык і краязнавец Цімафей Акудовіч праводзіў прэзентацыю сайта “Некропалі Беларусі” (www.niekropali.by), распрацаванага пры падтрымцы ГА “Ікамос”. Паведамленне было прысвечана зместаваму напаўненню сайта, перспектывам яго далейшага развіцця. Асаблівую ўвагу прыцягнулі раздзелы, прысвечаныя: 1) артыкулам па пахавальнай абраднасці і практычнаму апісанню могілак; 2) непасрэдным базам дадзеных па могілках Беларусі, у т.л. некропалях гарадоў (Слонім, Навагрудак, Брэст, Мінск), мястэчак (Гальшаны, Крэва, Радашковічы, Ракаў), вёсак (Мількавічы, Блонь, Плябань, Дудзічы).

Прынята пад увагу прапанова выступоўцы аб інфармацыйным напаўненні сайта шляхам валанцёрскай працы сумесна з “Ікамосам” і ў асабістым парадку.

Напрыканцы пасяджэння было вызначана: 1) праводзіць у летні перыяд распрацоўку структуры сайта; 2) планаваць правядзенне ў будучым навучальным годзе новых мерапрыемстваў па генеалогіі пры падтрымцы грамадскіх асветніцкіх і дабрачынных арганізацый, студэнцкіх моладзевых арганізацый пры установах адукацыі; 3) папаўняць старонкі ГДГ “Радавод” інфармацыяй аб падзеях у сферы генеалогіі ў Беларусі і за мяжой.

Пасяджэнне завершылася кава-хвілінкай.

Да ўдзелу ў пасяджэннях гуртка запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца каранямі свайго роду і кіруецца ўстойлівым жаданнем праз пазнанне жыццёвага шляху продкаў лепш спазнаць сябе і акрэсліць свой шлях да ісціны!

27.05.2013

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


6 − 2 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>