02_

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДРУГОГА ТОМА ВЫДАННЯ “АШМЯНСКІ КРАЙ” (КСЯНДЗЫ І КАСЦЁЛЫ)

30 лістапада 2016 г. адбылося чарговае пасяджэнне ГДГ “Радавод”, на якім прайшла прэзентацыя 2-га тома серыйнага выдання гісторыка і краязнаўца Васіля Адамавіча Юршы пад назвай “Ашмянскі край”. Калі першы том прысвячаўся спісам ашмянскай шляхты і пакаленным роспісам асобных родаў, то другі том закранае пытанні парафіяльнай гісторыі, прысвечаны гісторыі касцёлаў Ашмянскага дэканата Віленскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, змяшчае звесткі аб яго ксяндзах, якія прымалі важны ўдзел у жыцці сваёй паствы, здзяйсняючы трэбы і праводзячы душпастырскую апеку над насельніцтвам, а на пэўных гістарычных этапах і адасабляючы яго настроі.

01-_
Спадар Васіль Юрша, па спецыяльнасці інжынер-сістэматэхнік, падзяліўся са слухачамі ўспамінамі аб вытоках сваёй масіўнай рэгіянальна-гістарычнай працы, методыкай пошуку, збірання і апрацоўкі архіўнай інфармацыі. З большага аўтарам апрацаваны метрычныя кнігі па рэгіёне за 1795–1930-я гг. з фондаў Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна. Адзначаны вопыт супрацоўніцтва з Царквой Іісуса Хрыста святых апошніх дзён (мармоны). Перспектыўнымі месцамі даследчыцкай працы названы бібліятэчны фонд Літвы (у прыватнасці рукапісны аддзел Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх у Вільні) і парафіяльныя архівы асобных касцёлаў.

02_

 

 

 

 

03_Адным з прамежкавых вынікаў аўтарскага даследавання з’яўляецца вылучэнне асобных хваляў замяшчэння аўтахтоннага насельніцтва ў рэгіёне на іншаземны этнічны кампанент: 1) вайна 1654 – 1667 гг.: вялікія страты мясцовага люду і прыток насельніцтва з прозвішчамі на –оўскі, еўскі; 2) паўстанні 1794, 1831, 1864 гг.: рэпрэсіі супраць шляхты і набыццё зямлі ў рэгіёне прадстаўнікамі праваслаўнага дваранства; 3) 1946–1954 гг.: рэпатрыяцыя мясцовага насельніцтва ў Польшчу і прыезд у рэгіён грамадзян іншых савецкіх рэспублік.
Вялікі аб’ём назапашанай інфармацыі не цалкам апублікаваны аўтарам – да выдання рыхтуюцца яшчэ, як мінімум, тры тамы. Трэці і чацвёрты мяркуецца прысвяціць радаводам ашмянскай шляхты, пяты – гісторыі і геаграфіі населеных пунктаў рэгіёна.
30.11.2016

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


8 × = 64

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>