Праграма дзейнасці гуртка “Радавод”

Прадстаўляем вашай увазе праграму дзейнасці гуртка “Радавод”:

Дзейнасць будзе ажыццяўляцца па наступных накірунках:

1) Бібліяграфія: азнаямленне і прэзентацыя новых выданняў па генеалогіі, іх сістэматызацыя, стварэнне агульнай бібліяграфічнай базы.

2) Радаводы знакамітых беларусаў: стварэнне агульнага спіса беларусаў-землякоў, праслаўленых на Беларусі і за яе межамі ў розныя гістарычныя эпохі з мэтай далейшага паглыбленага даследавання іх радавода.

Праца над дадзенай тэмай мусіць ажыццяўляцца па наступнай схеме:
1) пошук і прагляд друкаваных крыніц па кожнаму канкрэтнаму раёну і стварэнне спіса слаўных асоб з гэтага рэгіёна.
Рэкамендуецца за аснову ў пошуку выкарыстоўваць раённыя кнігі “Памяць”.
2) стварэнне агульнага зводнага спісу беларусаў-землякоў.
3) сістэматызацыя бібліяграфічных звестак, архіўная праца па распрацоўцы радаводаў.

3) Некропалі: апісанне могільнікаў па пэўных правілах, фотафіксацыя ўсіх даваенных пахаванняў на іх.

Могілкі з’яўляюцца месцам не толькі сацыяльнай, але і генеалагічнай памяці. Апісанне кожнага магільнага комплексу мае на сённяшні момант важнае значэнне. Неабходнай з’яўляецца фотафіксацыя і апісанне надгробкаў і эпітафій усіх пахаванняў даваеннага часу, бо менавіта яны (як помнікі даўніны) знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. У той жа час інфармацыя, адлюстраваная на іх, можа не захавацца ў архіўных дакументах. Апісанню належаць выключна ўсе старадаўнія помнікі.

4) Навукова-даследчыцкая дзейнасць: кансультаванне і дапамога ў генеалагічных даследаваннях сябрам гуртка, абмеркаванне гатовых радаводаў, падрыхтоўка іх да публікацыі.

Для рэалізацыі дадзеных праектаў патрэбна ваша асабістая зацікаўленасць і праца!
Да супольнай працы над кожным праектам можна далучыцца па ўласным жаданні.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 4 = 32

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>