Пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” 14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ

14 красавіка 2016 г. (чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Vokladka_DM_05_N

У праграме пасяджэння плануецца:

 

1)      Паведамленне на тэму: «Марцінкевічы – не Дуніны, або Новае да радаводу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча».Выступоўца – Зміцер Міхайлавіч Дрозд, даследчык гісторык і генеалогіі.

2)      Паведамленне на тэму: «Друцкія-Горскія: радавод старажытных князёў».Выступоўца – Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.

 

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 14 красавіка 2016 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 31, другі паверх.

 

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

Кантакты:

+375293998733 (velcom),

slepovron@mail.ru,

http://www.facebook.com/radavod,

http://vk.com/radavod,

http://hist.bsu.by/kafedry/kafedra-istochnikovedeniya/nauchnye-kruzhki.html

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


4 + 5 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>