Памятка да складання радаводу (В.В. Урублеўскі)

Парады да складання радаводу:

1) Апытанне дзядуль і бабуль, прадзядуль і прабабуль, іх братоў і сясцёр, іх землякоў і сяброў па жыцці, усіх, хто можа распавесці пра Ваш радавод.

а) Для генеалогіі асабліва важныя: прозвішча (для жанчын – дзявочае), імя, імя па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і хрышчэння, шлюбу, жыхарства і смерці. Таксама цікавыя сямейныя і асабістыя мянушкі.
б) Для гісторыі роду – успаміны чалавека аб сваіх дзядах і бацьках, уласным асабістым жыцці, падзеях з жыцця дзяржавы і грамадства; развагі і адносіны да розных праяў жыцця.


2) Добраўпарадкаванне і фатаграфаванне надмагілляў спачылых продкаў і сваякоў (асабліва важна занатаваць увесь надпіс на помніку).
3) Збор дакументаў для стварэння новага сямейнага архіва або ўдасканалення старога (пошук фотаздымкаў, пісьмовых дакументаў аб куплі зямлі, метрычных выпісаў, мемуараў і дзённікаў); збор старадаўніх сямейных святынь (абразоў, рушнікаў, рэлігійнай літаратуры) і рэліквій часу (рэчаў хатняга ўжытку).
4) Запаўненне радаводнай схемы на момант канца XIX – пачатак ХХ ст.
5) Праца з матэрыяламі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальных гістарычных архіваў Беларусі ў Гродна або Мінску, абласных архіваў (самастойна альбо праз замову супрацоўнікам). Умовы на сайце: www.archives.gov.by
6) Афармленне радаводнага дрэва, азнаямленне сваіх родных з гісторыяй рода.

Сайты ў дапамогу:

1) Генеалагічны партал “Радавод”: www.radawod.by
2) “Беларускі архіў вуснай гісторыі”: www.nashapamiac.org
Правілы да збору ўспамінаў
3) “Некропалі Беларусі” (апісанне старажытных могілак): www.niekropali.by
Правілы апісання могілак
4) Інфармацыйны рэсурс органаў архіўнай справы і справаводства і сістэмы дзяржаўных архіўных устаноў РБ “Архівы Беларусі”: www.archives.gov.by
5) База дадзеных аб грамадзянах СССР, рэпрэсаваных у 1920 – 1950-я гг.: www.lists.memo.ru
6) База дадзеных аб узнагароджаных у гады Вялікай айчыннай вайны ваеннаслужачых савецкай арміі: www.podvignaroda.mil.ru
7) База дадзеных аб ваеннаслужачых савецкай арміі, якія загінулі, прапалі бяз вестак, трапілі ў палон падчас Вялікай айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.: www.obd-memorial.ru
8) Сайт Згуртавання беларускай шляхты, прысвечаны шляхецкай генеалогіі Беларусі (адміністратар – Уладзіслаў Вяроўкін-Шалюта): www.nobility.by
9) Сайт Канстанціна Шастоўскага, прысвечаны генеалогіі насельніцтва Беларусі: www.radzima.net
10) Вольная генеалагічная энцыклапедыя (Radavod Wiki) (праект Максіма Гацака), дзе кожны жадаючы можа апублікаваць свой радавод: http://be.radavod.wikia.com/wiki/Radavod_Wiki
11) Сайт з інфармацыяй аб ахвярах блакады Ленінграда: http://visz.nlr.ru/search/lists/blkd/230_8.html
12) Міжнародны сайт па генеалогіі “Генеалогія – даведайцеся свае карані, захавайце сямейную гісторыю”: www.myheritage.com
13) “Усерасійскае генеалагічнае дрэва”: база дадзеных са звесткамі аб людзях, спасылкамі на генеалагічныя дрэвы, адрасамі хатніх старонак і паштовымі адрасамі і г.д.: www.vgd.ru
14) «Жди меня»: Нацыянальная служба ўзаемнага пошука людзей: http://poisk.vid.ru
15) «Помні імя сваё»: http://radio1.tvr.by/bel/spetspraekty/pomn-mya-svae/2013

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


7 − 5 =

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>