Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда

Сяргей Міскевіч,
краязнаўца, даследчык гісторыі і культуры беларускіх татар.
Матэрыялы да выступу на паседжанні ГДГ “Радавод” 14 сакавіка 2013 г.

Афіцыйная назва – Мусульманскія могілкі

Традыцыйная назва – Мізар (сярод мясцовых татараў), Татарскія могілкі

Тэрытарыяльная прыналежнасць – у межах горада Ўзда, Мінская вобласць, Беларусь.

Адміністрацыйная прыналежнасць – мусульманская абшчына г. Узда

Населеныя пункты – Узда, Возера, Мінск, Смілавічы, Капыль.

Каардынаты могілак — 27.246437° 53.449030°. Знаходзяцца ў канцы вуліцы Лугавой, з паўночнага боку. З поўдня далучаныя да лесу, з поўначы і ўсходу – поле, з захаду — луг. Мясцовасць раўнінная, перапады вышыняў каля 1 м. Глеба пераважна пясчаная. Расліннасць – трава, барвенак, мох. Дрэвы – хвоя, бяроза, елка, граб.

Могілкі закладзеныя ў першай палове 19 ст. Першыя надпісы датуюцца 1850 годам (Фурша з Раецкіх, помнік каменны, надпісы зробленыя высяканнем). Помнікі ў асноўным каменныя, у 20 ст. часткова бетонныя. Сямейныя агароджы канца 20 ст.

 

Формы надмагілляў: 19 ст. – няправільнай формы або трапецыйнай, 20 ст. – трапецыйнай або прамавугольнай. 5 надмагілляў у форме дубоў са зрэзанымі галінамі.

Надпісы дасавецкага перыяду выкананыя арабскай графікай на польскай, арабскай, рускай мовах, даваеннага перыяду – арабскай і рускай графікай, паваеннага перыяду – рускай. Лацінка не выяўленая.

Могілкі аточаныя ровам і валам па ўсім перыметры, абгароджаныя металічнай сеткай (з 2009). Уваходы 2, адзін з поўдня для людзей і машын, другі з усходу для людзей. Ранейшы ўваход быў з захаду. Да могілак ідзе грунтовая дарога як працяг вуліцы Лугавой. Узімку чысціцца толькі часткова. Увесну і пасля дажджоў якасць вельмі дрэнная. Бліжэйшая калонка з вадой за 500 м. на вуліцы Лугавой.
Выбітныя асобы, пахаваныя на могілках:

1. Сюляйман сын Алі Александровіч (1786? — 1867) – першы імам мячэці ў Уздзе
2. Мустафа сын Алі і Евы Міськевіч (1819 – 1891) – другі імам мячэці. Перапісчык рэлігійных кніг
3. Іосіф сын Мустафы Якубоўскі (1848 – 1934) – удальнік фальварка Слабодка (Загрэбля). Буйнейшы землеўласнік сярод татараў у Ўздзе.
4. Алі сын Якуба Хасяневіч (1872 – 1962) – маёр царскай арміі, выконваў абавязкі імама падчас вайны і ў пасляваенны перыяд.
5. Адам сын Якуба Александровіч (1923 – 2000) – гісторык, выкладчык, краязнаўца
6. Айша дачка Браніслава Александровіч (1947 – 2007) – мастачка, дызайнер народнага адзення.

План могілак і спіс пахаванняў прыкладаецца. Зробленыя ў 2013.

Дакументы на могілкі, картатэкі, даведкі адсутнічаюць. Апісанне з фотафіксацыяй праводзілася ў 1998 польскім даследчыкам Андрэем Драздом. Вынікі апублікаваныя ў кнізе “Meczety i cmentarze tatarów polsko-litewskich”.

Падтрымка з боку ўладаў – арганізацыя штогадовых суботнікаў з выкарыстаннем тэхнікі для вывазу смецця. Звесткі пра зацікаўленасць краязнаўчых арганізацый і музеяў адсутнічаюць

Канфесійная прыналежнасць – мусульманскія. Пасля вайны сталі хаваць немусульман. Бліжэйшая мячэць была ў Уздзе да 1935. Выяўлены 3 метрыкі.

літаратуры згадваюцца іншыя мізары ў ваколіцы – у Ракашычах, Сямёнавічах, паводле вусных крыніц – у Басманаўцы, Літве, Лошы.

Гл. таксама спасылкі:

сайт «Татары на зямлі Беларусі»: http://tatbel.by

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


− 4 = 2

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>