Конкурс “Гісторыя і генеалогія майго роду”

Крытэрыі ацэнкі конкурсных прац

1) ступень апрацоўкі вусных крыніц;
2) ступень апрацоўкі захаваных архіўных крыніц;
3) ступень апрацоўкі іншых відаў крыніц (публікацыі, сямейны архіў, надмагільныя надпісы);
4) навуковасць тэксту (лагічнасць структуры, раскрыццё зместу, спасылкі);
5) нагляднасць ілюстрацыйнага матэрыялу (генеалагічны роспіс, табліцы, схемы, малюнкі, фотаздымкі).

 Інфармацыя аб удзельніках конкурсу

Булавінская Марыя Пятроўна (*27.07.1989, г. Гомель Гомельскай вобл.), студэнтка IV курса гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.

Гацак Максім Віктаравіч (*14.01.1988, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), выпускнік факультэта міжнародных бізнэс-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (2010), журналіст і перакладчык на інтэрнэт-партале “Telegraf.by”. Конкурсная праца

Гулевіч Вікторыя Мікалаеўна (*16.11.1987, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.), выпускніца гістарычнага (дзённае аддзяленне) і юрыдычнага (завочнае аддзяленне) факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны (2010), выкладчыца сацыяльна-гуманітарных і эканамічных дысцыплін Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Крывіцкая Святлана Пятроўна (*06.11.1988, в. Чурлены Вілейскага р-на Мінскай вобл.), студэнтка V курса гістарычнага факультэта БДУ (спецыяльнасць – гісторыка-архівазнаўства). Конкурсная праца

Малец Арцём Вітальевіч (*10.09.1998, г. Мінск), вучань 7 класа сярэдняй школы № 63 (г. Мінск). Куратар – Гіронак Алена Аляксандраўна, настаўніца гісторыі.

Марозава Ірына Уладзіміраўна (*19.04.1995, в. Палата Полацкага р-на Віцебскай вобл.), вучаніца 10 класа Палатоўскай СШ. Куратар – Качарагіна Любоў Аляксееўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік краязнаўчага клуба “Спадчына” Палатоўскай СШ. Конкурсная праца

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


− 8 = 1

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>