Апытальнік

Апытальнік:

Спампаваць файл у фармаце doc

Аўтар Вадзім Урублеўскі

І. Генеалогія

  1.  Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  2.  Дата і месца нараджэння.
  3.  Месца цяперашняга пражывання. Дзе пражывалі дагэтуль?
  4.  Інфармацыя пра бацьку. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з яго ўдзелам можаце прыгадаць?
  5.  Інфармацыя пра бацькоў бацькі (пытанні такія ж).
  6.  Інфармацыя пра маці. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з яе ўдзелам можаце прыгадаць?
  7.  Інфармацыя пра бацькоў маці (пытанні такія ж).
  8.  Інфармацыя пра братоў і сясцёр. Імёны, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, склад сям’і, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы.
  9.  Інфармацыя пра мужа. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з яго ўдзелам можаце прыгадаць?
  10.  Інфармацыя пра бацькоў мужа. Прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне, адносіны да Бога, да іншых людзей, да працы. Якія цікавыя здарэнні з іх удзелам можаце прыгадаць?
  11.  Інфармацыя пра ўласных дзяцей і іх сем’і. Прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, месцы нараджэння, пражывання і смерці, род заняткаў і рабочая спецыяльнасць, адукацыя, веравызнанне.

 

ІІ. Асабістае

  1.  Самы яркі ўспамін дзяцінства.
  2.  Аб чым вы марылі ў дзяцінстве? Кім хацелі стаць?
  3.  Як вы любілі бавіць свой вольны час?
  4.  Хто быў ваш лепшы сябар (ці сяброўка) у дзяцінстве? Як склаўся яго (яе) жыццёвы лёс?
  5.  Ці помніце сваю першую настаўніцу?
  6.  Ці помніце сваю першую любоў?
  7.  Ці ўмелі вы маляваць? Складаць вершы? Спяваць? Танчыць? Выступаць на сцэне? Граць на інструментах? Што з гэтага рабілі ў маладосці найлепш і чаму навучыліся пазней?
  8.  Як пазнаёміліся з мужам? Дзе і як адгулялі вяселле? Ці вянчаліся з мужам?
  9. Якую ўстанову адукацыі скончылі (калі школа, то колькі класаў)? Якую атрымалі спецыяльнасць?
  10.  Ці з’яўляліся піянеркай, камсамолкай, ці ўступілі ў партыю? У чым заключаліся вашы партыйныя абавязкі? Ці даводзілася выступаць на сходах?
  11.  Дзе і па якой спецыяльнасці працавалі?
  12.  З якімі знакамітымі людзьмі былі знаёмы? Што можаце прыгадаць аб іх?
  13. Ад каго цяпер адчуваеце найбольшую падтрымку ў свае гады? Ад дзяржавы? Дзяцей? Суседзяў? Аднавяскоўцаў?
  14.  Ці давялося вам перанесці цяжкую хваробу?
  15.  Ці задумваліся глыбока над сэнсам жыцця чалавека на зямлі?
  16.  Ці верыце ў Бога? Як вы прыйшлі да яго? Ці адчуваеце вы прысутнасць Бога ў сваім жыцці?
  17. Ці часта бываеце ў царкве? Па якой прычыне? Як вы разумееце сэнс хрысціянскага набажэнства, таямніцы споведзі і прычасця?
  18. Якія малітвы вы ведаеце?
  19. Ці снілі кагосьці з памерлых блізкіх?
  20. Ці верыце ва Ўваскрасенне памерлых?
  21. Распавядзіце пра абразы, якія ў вас ёсць. Калі і як яны ў вас з’явіліся? Хто ці што на іх адлюстравана?
  22. Дзе бывалі акрамя роднай вёскі? Ці даводзілася выязджаць за межы вобласці і куды?

 

ІІІ. Геаграфія і гісторыя вёскі

  1. З якіх вуліц складаецца вёска? Якія з іх даўнейшыя, а якія ўзніклі нядаўна? Як называецца вуліца, на якой вы жывяце?
  2.  Прыгадайце мясцовыя найменні ляскоў, урочышчаў, палёў, хутароў побач з вёскай?
  3.  Прыгадайце гісторыю вёскі. Як яна ўзнікала? Што вы ведаеце пра яе былых памешчыкаў? Людзі з якімі прозвішчамі яе заснавалі і засялілі. Якія прозвішчы былі распаўсюджаны да вайны, а якія пашыраны цяпер?
  4.  Колькі насельніцтва было ў вёсцы да вайны, а колькі пражывае цяпер?
  5. У які час пабудавана Ваша хата і гаспадарчыя пабудовы каля яе? З чаго будаваліся? Ці ёсць печ, сенцы, камора, скляпенне, гарышча? Колькі маецца пакояў? У які час пабудаваны большасць цяпер існуючых у вёсцы дамовак? Якія ставілі калодзежы ў 1930-1950-я гг.?

 

IV. Вясковыя сем’і

  1.  Якую мянушку мела сям’я вашых бацькоў? Якія мянушкі мелі сем’і вашых дзядуль і бабуль? Якімі мянушкамі празываліся іншыя сем’і? Прыгадайце асабістыя мянушкі родных і вяскоўцаў.
  2.  Наколькі вялікімі былі сем’і? Колькі ў сярэднім было дзяцей у кожнай? Колькі было дзяцей у сям’і вашых бацькоў? Колькі нарадзілася дзяцей у вас?
  3.  Ці былі сакральныя імёны, якія давалі народжаным з надзеяй, што яны захаваюць ім жыццё (паслужаць абярэгам)?
  4.  Ці былі на вёсцы дзеці, народжаныя па-за шлюбам? Як іх называлі? Якое было стаўленне да іх?
  5.  Ці бывалі выпадкі, калі ў межах адной сям’і народжанае дзіця называлі імем памерлага старэйшага браціка ці сястрычкі?
  6.  Каго ў сем’ях нараджалася болей – хлопчыкаў ці дзяўчынак?
  7.  Якія сем’і былі найбольш працавітыя, а якія найбольш ленаватыя?

 

V. Фізічны стан, маральнасць, асаблівасці паводзінаў

  1.  Ці былі ў вёсцы асілкі, якія вылучаліся асаблівым здароўем? У чым праяўлялася іх фізічная сіла? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
  2.  Ці былі на вёсцы калекія, бязногія і бязрукія? З-за чаго яны былі такімі? Якімі былі адносіны да іх? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
  3. Ці былі ў вёсцы сляпыя і глухія? З-за чаго яны былі такімі? Якімі былі адносіны да іх? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
  4.  Ці былі ў вёсцы хворыя на розум ці эпілептыкі? З-за чаго яны былі такімі? Якімі былі адносіны да іх? Прыгадайце прозвішчы і імёны.
  5.  Прыгадайце сем’і, якія вылучаліся асаблівай маральнасцю і культурнасцю.
  6.  Ці былі ў вёсцы злачынцы? Калі злачыннасці было найбольш? У чым яна заключалася (забойства, крадзеж, гвалт)? Якое злачынства было найбольш страшным у свядомасці людзей?
  7.  Параўнайце як адносіліся да алкаголю ў даваенны час, а як зараз. Ці былі ў вёсцы моцна п’ючыя? Калі п’янства было найбольш? На вашу думку, па якой прычыне п’юць і пілі?
  8.  Ці былі ў вёсцы да вайны асаблівыя аматары запаліць цыгарку. Што і як курылі? На вашу думку, па якой прычыне кураць і курылі?
  9.  Ці былі ў вёсцы асабліва актыўныя карцёжнікі? Прыгадайце прозвішчы і імёны. Як склаўся іх лёс?
  10. Прыгадайце асабліва вясёлых жартаўнікоў, людзей з асабліва дасціпных пачуццём гумару?
  11.  Прыгадайце найбольш актыўных і дзейсных аднавяскоўцаў. Дзе яны працавалі і чаго дабіліся?
  12.  Прыгадайце найбольш нелюдзімых аднавяскоўцаў? Як да іх ставіліся?

 

VI. Узаемадачыненні з навакольнай прыродай

  1.  На якіх рэках і азёрах адпачывалі ўлетку? Ці ўмелі дарослыя і дзеці плаваць? Ці ўмелі плаваць вы?
  2.  Ці былі ў ваколіцах вёскі крыніцы, вада з якіх лічылася святой і цудадзейнай? Дзе размяшчаліся? Што можаце згадаць пра іх?
  3.  Чым і дзе лавілі рыбу. Якую? Прыгадайце найбольш вядомых рыбакоў?
  4.  Наколькі дазвалялася ў савецкі час карыстацца лесам? З якіх дрэў будавалі хаты?
  5.  Ці былі ў вашай мясцовасці асабліва старыя дрэвы (дубы, таполі, ясені)? Ці захаваліся яны да нашага часу?
  6.  Ці любілі Вы хадзіць у грыбы і ягады. Якія грыбы і ягады збіралі? Хто быў найлепшым грыбніком і ягаднікам?
  7.  Прыгадайце свае і чужыя выпадкі сутыкнення з дзікай жывёлай (ваўкамі, дзікамі, ласямі, аленямі, мядзведзямі, зубрамі)? Хто быў найлепшым паляўнічым?
  8.  Ці гнездаваліся птушкі ў страсе вашай хаты і побач? Якія? Якімі былі адносіны да іх у дарослых і дзяцей?

 

VII. Рэлігійнае жыццё

  1.  Ці была ў вёсцы царква? Дзе размяшчалася? У гонар каго ці чаго была асвечана?
  2.  Каго з яе свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў вы помніце? Распавядзіце пра іх. Як да іх ставіліся вяскоўцы?
  3.  Ці былі вашыя родныя веруючымі, ці хадзілі на службы, ці дапамагалі ў набажэнствах?
  4.  Прыгадайце асабліва набожных і праведных людзей.
  5.  Ці былі на вёсцы юродзівыя, незвычайныя і відушчыя людзі, якія прадказвалі нейкія здарэнні, адзначаліся празарлівасцю?
  6.  Калі, дзе і ў якой веры вас хрысцілі? Хто хрысціў (прозвішчы і імёны бацюшкі і хросных)? Ці было ваша выхаванне рэлігійным? Ці быў хрышчаны ваш муж?
  7. Ці верылі ў варажбу, магію, гаданне? Хто гэтым займаўся?
  8.  Як успрымалі і шанавалі раней крыж і распяцце? Дзе ставілі крыжы? З якой мэтай? Ці захаваліся такія ў вёсцы?
  9.  Як адносіліся да нябожчыкаў? Ці верылі ва Ўваскрасенне памерлых? Якія павер’і вакол памерлых памятаеце?

 

VIII. Культура

  1.  Хто з вёскі ў даваенны час быў граматным? Ці выпісвалі газеты?
  2. Ці была ў вёсцы школа і дзе размяшчалася? Прыгадайце дырэктараў і настаўнікаў школы перыяду свайго там навучання.
  3. У якую вопратку апраналіся да вайны? З якой матэрыі? Як называліся элементы звычайнага і святочнага мужчынскага і жаночага касцюмаў? Апішыце. Ці ўжываліся элементы арнаменту?
  4.  Хто шыў адзенне да вайны? Хто быў найлепшым ткачом ці ткачыхай? Калі пачалі закупаць адзенне ў дзяржавы і перасталі ткаць самі?
  5. Ці быў у вёсцы клуб і дзе размяшчаўся? Якія мерапрыемствы там праводзіліся?
  6. Як на вёсцы ладзіліся вячоркі? Хто і на якіх інструментах граў? Якія мелодыі? Ці засталі вы дудароў і цымбалістаў? Ці бачылі дуды, цымбалы, жалейку?
  7.  Ці былі сярод жыхароў вашай вёскі спевакі, людзі з добрымі музычнымі галасамі? Якія спяваліся песні?
  8.  Прыгадайце найлепшых танцораў? Якія танцы танчылі ў часы вашага дзяцінства і маладосці?
  9.  Ці былі ў вёсцы мастакі, ці тыя, хто прыгожа маляваў?
  10.  Ці былі ў вёсцы казачнікі-баюны, ці проста людзі якія прыгожа распавядалі розныя цікавыя гісторыі?
  11.  Ці выйшлі з вашай вёскі культурныя дзеячы?
  12.  Якія стравы гатавалі на святочны стол? Што елі звычайна? Якія святы адзначалі? Хто ў вёсцы адзіны мог рабіць нейкую асабліва рэдкую і смачную страву?
  13.  Ці была ў вёсцы грамадская лазня? Дзе размяшчалася? Па якіх днях мыліся? Хто адказваў за яе атапленне? Ці былі лазні пры хатах?

 

IX. Адносіны да культурных праяў новага часу

  1.  Калі і ў каго з’явіўся першы ровар? Калі і ў каго з’явіўся першы тэлевізар? Калі з’явілася першая радыёкропка?
  2.  Калі мужчыны пачалі галіць бароды і вусы? Хто прыўнес гэту моду ў вашу вёску? Як вы лічыце з чым гэта звязана?
  3. Калі жанчыны пачалі адмаўляцца ад хустак і спадніц? Хто прыўнес гэту моду ў вашу вёску? Як вы лічыце з чым гэта звязана?
  4.  Калі з’явіўся тэлевізар у вас? Як ставіцеся да ўсяго, што па ім паказваюць?
  5. Як адносіцеся да цяперашняй эпохі матэрыяльнага дабрабыту і камфорту і ў той жа час бездухоўнасці?
  6. Якое ваша стаўленне да цяперашняй моладзі?

 

X. Медыцына

  1.  Ці быў у вёсцы фельдшарска-акушэрскі пункт і дзе размяшчаўся? Прыгадайце дактароў, якія там працавалі.
  2.  Ці былі на вёсцы свае знахары, да якіх звярталіся з мэтай аказання дапамогі пры лячэнні жывёлы і людзей. Як іх звалі?

 

XI. Сельскагаспадарчыя, рамесныя, гандлёвыя заняткі

  1.  Каго з вяскоўцаў вы можаце прыгадаць як асабліва працавітага і добрага працаўніка?
  2.  Ахарактарызуйце сваю працу ў калгасе. Рэжым працы. Асноўныя заняткі вясной, летам, восенню, зімой. Стан працоўнага інвентару, наяўнасць механізаванай тэхнікі.
  3.  Якую свойскую жывёлу трымалі вы і іншыя? У якой колькасці?
  4.  Ці вырошчвалі пчол у калгасе? Хто гадаваў пчол самастойна? Мёд прадавалі ці спажывалі самі?
  5. Хто ў вёсцы быў кавалём і дзе стаяла кузня? Як да яго і яго справы адносіліся людзі?
  6. Хто ў вёсцы быў млынаром і дзе стаяў млын? Як да яго і яго справы адносіліся людзі?
  7.  Ці былі ў вёсцы свае шаўцы, краўцы, кушнеры? Назавіце.
  8. Прыгадайце вядомых вам конюхаў, пчаляроў, цесляроў, печнікаў.
  9. Як і чым гандлявалі? Ці помніце вы кірмашы? Дзе яны ладзіліся?

 

XII. Адносіны да грамадска-палітычных з’яў

  1. Каго з вяскоўцаў, якія ваявалі ў японскую, першую сусветную вайну, грамадзянскую вайну, фінскую войны вы помніце? Ці насілі ўзнагароды? Як да іх адносіліся людзі і ўлады?
  2. Як людзі адносіліся да далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г.? У які бок змянілася жыццё пасля далучэння?
  3. Як перажывалі рэпрэсіі? Каго з вёскі забралі ў 1930-50-я гг.? Як склаўся іх лёс?
  4. Якім было стаўленне да калгасаў? Як называўся, дзе размяшчаўся ваш калгас? Назавіце старшынь свайго калгасу таго часу. Наколькі ўмелымі, на вашу думку, яны былі кіраўнікамі?
  5. Якія адносіны былі паміж людзьмі да вайны, у час вайны і пасля яе, наколькі давяралі адзін аднаму? Як адносіліся да чужых?
  6.  Параўнайце як адносіліся да працы раней і як цяпер?
  7. Як успрынялі распад СССР?
  8. Да якой нацыянальнасці сябе адносіце? Кім сябе лічылі бацькі? Ці прыгадвалі яны што-небудзь пра сваю нацыянальнасць?
  9. Калі параўнаць савецкі час з цяперашнім перыядам, то ў які час жылося лягчэй матэрыяльна і маральна?
  10. Ці выйшлі з вашай вёскі дзяржаўныя і грамадскія дзеячы?

 

XIII. Грамадскае кіраванне

  1. Ці быў у вёсцы сельсавет і дзе размяшчаўся?
  2. Як святкаваліся дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, 1 мая, 9 мая, 23 лютага, 8 сакавіка? Як праводзіліся выбары ў савецкі час?
  3. Як мясцовая ўлада ажыццяўляе кіраванне зараз.
  4. Прыгадайце найбольш актыўных дзеячоў мясцовай улады савецкага часу.

 

XIV. Адносіны да прадстаўнікоў іншых народаў

  1. Ці сустракаліся вы з этнічнымі рускімі? Чым яны адрозніваюцца ад беларусаў?
  2. Ці сустракаліся вы з этнічнымі палякамі? Чым яны адрозніваюцца ад беларусаў?
  3. Ці сустракаліся вы з украінцамі? Чым яны адрозніваюцца ад беларусаў?
  4. Ці жылі ў вёсцы яўрэі? Якім было стаўленне да іх у мясцовых жыхароў? Што вы ведаеце пра лёс мясцовых яўрэяў у вайну?
  5. Якім было стаўленне да немцаў перад вайной, у час вайны, пасля вайны? Якое яно цяпер?
  6. Ці бачылі вы ў сваім краі да вайны і ў савецкі час цыганоў? Якімі вы іх запомнілі?
  7. Ці даводзілася бачыць прадстаўнікоў іншых народаў? Каго менавіта і дзе?

 

XV. Успаміны аб вайне

  1. Ці помніце вестку аб пачатку вайны? Як да гэтага адносіліся людзі?
  2. Як вы запомнілі савецкае адступленне ў 1941 годзе?
  3. Як упершыню прыехалі немцы? Ці часта яны наязджалі ў вёску? Як паводзілі сябе? Якімі былі адносіны да іх?
  4. Хто быў старастай? Ці былі паліцаі? Як паводзілі сябе? Якімі былі адносіны да іх?
  5. Ці многа было ў вёсцы такіх, хто пайшоў у партызаны? Як партызаны паводзілі сябе? Якія партызанскія атрады дзейнічалі ў вашай акрузе? Якімі былі адносіны да іх?
  6. Што можаце прыгадаць пра ваеннапалонных?
  7. Ці назіралі ў вайну паветраныя баі? Ці бачылі лётчыкаў?
  8. Ці працавала ў акупацыю царква? Ці хадзілі ў яе на службы? Ці помніце вы мясцовага святара таго часу? Як да яго адносіліся немцы, партызаны, паліцаі, звычайныя вяскоўцы?
  9. Ці дзейнічала пад час акупацыі школа? Дзе размяшчалася? Ці навучаліся вы там? Чаму там вучылі? Хто быў настаўнік?
  10. На якія хваробы людзі часцей хварэлі ў акупацыю? Як лячыліся? Ці быў доктар, да якога асабліва звярталіся па дапамогу?
  11. Дзе працавалі дарослыя ў часы акупацыі? З чаго харчаваліся? Што вырошчвалі на полі?
  12. Ці помніце вызваленне савецкай арміяй сваёй вёскі? Як гэта адбывалася?
  13. Як сустрэлі канец вайны? Якія былі эмоцыі? Як сустракалі тых, хто вярнуўся з фронту? Ці загінуў на фронце хто-небудзь з родзічаў?
  14. Ці былі арышты пасля вайны? За што арыштоўваліся?

 

XVI. Сямейны архіў

  1.  Ці захаваліся ў  Вас старыя фотаздымкі, абразы, дакументы, перапіска, старадаўняя вопратка, прадметы хатняга побыту? Просьба паказаць і сфатаграфаваць. Акрамя гэтага, наведаць могілкі і сфатаграфаваць надмагільныя помнікі па продках і сваяках, а таксама іншыя асабліва цікавыя аб’екты (курганы, камяні, крыжы, капліцы).

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


8 × = 8

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>