Акцыя “Бесмяротны полк” адбылася ў адным з праваслаўных прыходаў Мінска 09.05.2015

Памяць аб апошняй вайне ўпарта крочыць за плячыма ўжо не першага пакалення, народжанага пасля яе. Яна не забываецца не толькі з-за колькасці страт і жудасці падзей, не толькі з-за гераізму і ахвярнасці ўдзельнікаў. Яна – агульны звон памяці аб мінулых пакаленнях, што напрацягу шматвяковай і шматпакутнай беларускай гісторыі перанеслі шэраг цяжэйшых выпрабаванняў і пры гэтым далі жыццё нам, а разам з ім здольнасці любіць і ствараць.

9 траўня 2015 г., у прыходзе Св. Мікалая Японскага (Мінск, м-н Каменная горка), пасля малебна ў памяць аб спачылых прыхаджане зладзілі крыжовы ход, трымаючы ў руках партрэты сваіх дзядоў-прадзядоў, бабуль-прабабуль, тых, хто вярнуўся або не вярнуўся з вайны. Падрабязней аб акцыі глядзець на сайце прыхода: www.n-do.by

Увазе чытачоў прадстаўляюцца асобныя фотаздымкі з акцыі, а таксама публіцыстычныя нататкі аднаго з яе ініцыятараў і ўдзельнікаў матушкі Марыі Нецветаевай. Яны прысвечаны Ім – Дзядам – і іх Вечнай Памяці!

Нататкі Марыі Нецветаевай>>>

P.S. Кожны яе маленькі аповяд аб продках пачынаецца з дасціпных выразаў-навучанняў, якія сталі лейтматывам іх жыцця, скарбам мудрасці роду.

001 014 018 019 020

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *


× 3 = 24

Можна выкарыстоўваць наступныя HTML-тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>